predsedatel2
Сергей Геннадьевич Кашмило

Председатель Шарковщинского районного исполнительного комитета

Мы рады приветствовать Вас на сайте Шарковщинского районного...

Режим работы
  • пн
  • вт
  • ср
  • чт
  • пт
  • сб
  • вс
8:00-13:00 | 14:00-17:00

Приём обращений граждан и юридических лиц c 8.00

Шарковщинский районный
исполнительный комитет

Шарковщинский районный
исполнительный комитет

30 мая 2019

Прайшлі раённыя спаборніцтвы санітарных дружын

Традыцыйна ў маі на базе сярэдняй школы № 1 прайшлі раённыя спаборніцтвы санітарных дружын, галоўнай мэтай якіх з’яўляецца праверка падрыхтаванасці фарміраванняў грамадзянскай абароны нашага раёна да дзеянняў пры ўзнікненні надзвычайных сітуацый.

Традыцыйна ў маі на базе сярэдняй школы № 1 прайшлі раённыя спаборніцтвы санітарных дружын, галоўнай мэтай якіх з’яўляецца праверка падрыхтаванасці фарміраванняў грамадзянскай абароны нашага раёна да дзеянняў пры ўзнікненні надзвычайных сітуацый.

Задачы санітарных дружын сур’ёзныя — аказанне першай медыцынскай дапамогі пры стыхійных бедствах, аварыях і катастрофах, уменне дзейнічаць у складзе падраздзяленняў грамадзянскай абароны і многае іншае. У навучанні і падрыхтоўцы санітарных дружын сумесна працуюць работнікі ўстаноў аховы здароўя, аддзела па надзвычайных сітуацыях, цэнтра гігіены і эпідэміялогіі. Яны таксама з’яўляюцца суддзямі спаборніцтваў.

Сёлетні конкурс праходзіў у чатыры этапы. Падчас першага журы ацэньвала тэхніку карыстання процівагазам на хуткасць і камплектацыю сумак. На другім этапе дружыны працавалі ва ўмоўных ачагах хімічнага і інфекцыйнага паражэння. Журы правярала ўменні членаў каманды арыентавацца і праводзіць неабходныя санітарныя мерапрыемствы. У “ачагу камбінаванага паражэння” накладвалі жгуты і павязкі пацярпелым.

Сандружыны прадэманстравалі зладжанасць дзеянняў, веды і ўменне працаваць у экстрымальных сітуацыях. Іх ацэньвалі, давалі карысныя парады прадстаўнікі цэнтральнай раённай бальніцы, райаддзела па надзвычайных сітуацыях. Па выніках спаборніцтваў лепшай санітарнай дружынай стала каманда ААТ “Даватарскі”, якая будзе прадстаўляць наш раён на абласным этапе.

М. МАРКУШОНАК, старшы інжынер Шаркаўшчынскага РАНС