predsedatel2
Сергей Геннадьевич Кашмило

Председатель Шарковщинского районного исполнительного комитета

Мы рады приветствовать Вас на сайте Шарковщинского районного...

Режим работы
  • пн
  • вт
  • ср
  • чт
  • пт
  • сб
  • вс
8:00-13:00 | 14:00-17:00

Приём обращений граждан и юридических лиц c 8.00

Шарковщинский районный
исполнительный комитет

Шарковщинский районный
исполнительный комитет

Праца на карысць раёна

14 октября 2015

Праца на карысць раёна

На планёрцы, якая прайшла ў вялікай зале райвыканкама, кіраўнік раёна Мікалай Ірынархавіч Баговіч уручыў Ганаровую грамату райвыканкама за шматгадовую, добрасумленную працу намесніку старшыні раённага выканаўчага камітэта па будаўніцтве і добраўпарадкаванні Міхаілу Генадзьевічу Ясюкевічу.

Міхаіл Генадзьевіч нарадзіўся і вырас у Шаркаўшчынскім раёне. Тут жа, пасля тэрміновай службы ў радах Савецкай Арміі і заканчэння Наваполацкага політэхнічнага інстытута, пачаў свой працоўны шлях. Спачатку быў галоўным інжынерам-будаўніком калгаса імя Гагарына. Затым у 1998 годзе прызначаны на пасаду галоўнага інжынера ўпраўлення капітальнага будаўніцтва райвыканкама. Пасля працаваў галоўным спецыялістам аддзела жыллёва-камунальнай гаспадаркі, будаўніцтва і архітэктуры. Зараз ужо больш дзесяці год Міхаіл Генадзьевіч працуе намеснікам старшыні раённага выканаўчага камітэта, курыруе пытанні будаўніцтва і добраўпарадкавання.

Мікалай Ірынархавіч Баговіч пажадаў Міхаілу Генадзьевічу далейшых працоўных поспехаў і дасягненняў на карысць Шаркаўшчынскага раёна і яго жыхароў, моцнага здароўя і дабрабыту ў сям’і.

Сяргей РАЙЧОНАК