predsedatel2
Сергей Геннадьевич Кашмило

Председатель Шарковщинского районного исполнительного комитета

Мы рады приветствовать Вас на сайте Шарковщинского районного...

Режим работы
  • пн
  • вт
  • ср
  • чт
  • пт
  • сб
  • вс
8:00-13:00 | 14:00-17:00

Приём обращений граждан и юридических лиц c 8.00

Шарковщинский районный
исполнительный комитет

Шарковщинский районный
исполнительный комитет

Працаўнікі сяла: механізатар ААТ "Ельня-Агра" Іван Шышыко

25 июля 2017

Працаўнікі сяла: механізатар ААТ "Ельня-Агра" Іван Шышыко

Шчырай працай вылучаюцца работнікі сельгаспрадпрыемства "Ельня-Агра". Тут шмат перадавікоў вытворчасці ў жывёлагадоўлі, раслінаводстве. Да ліку лепшых механізатараў гаспадаркі адносяць Івана Шышко.

Шчырай працай вылучаюцца работнікі сельгаспрадпрыемства "Ельня-Агра". Тут шмат перадавікоў вытворчасці ў жывёлагадоўлі, раслінаводстве. Да ліку лепшых механізатараў гаспадаркі адносяць Івана Шышко. Мужчына працуе на энерганасычаным трактары МТЗ-3022. Вясной і восенню рыхтуе глебу для сяўбы, а летам займаецца перавозкай грузаў. У прыватнасці, падчас корманарыхтоўчай кампаніі Іван адвозіць ад камбайнаў зялёную масу ў сянажныя траншэі для зімоўкі буйной рагатай жывёлы. На свой рахунак механізатар запісаў ужо не адну тысячу тон перавезенай "зялёнкі". Лета ў самым разгары, значыць, наперадзе яшчэ многа працы па нарыхтоўцы кармоў. Хутка распачнецца ворыва пад сяўбу азімых зерневых, дзе і будзе задзейнічаны Іван Шышко.

Сяргей РАЙЧОНАК