predsedatel2
Сергей Геннадьевич Кашмило

Председатель Шарковщинского районного исполнительного комитета

Мы рады приветствовать Вас на сайте Шарковщинского районного...

Режим работы
  • пн
  • вт
  • ср
  • чт
  • пт
  • сб
  • вс
8:00-13:00 | 14:00-17:00

Приём обращений граждан и юридических лиц c 8.00

Шарковщинский районный
исполнительный комитет

Шарковщинский районный
исполнительный комитет

1 июля 2014

Праз Шаркаўшчыну прайшлі ўдзельнікі пілігрымкі “Браслаў – Будслаў”

30 чэрвеня праз Шаркаўшчыну праходзілі ўдзельнікі пілігрымкі “Браслаў-Будслаў”. Больш за 70 чалавек (большую частку складае моладзь) спыніліся адпачыць у парафіі Узвышэння Святога Крыжа.

30 чэрвеня праз Шаркаўшчыну праходзілі ўдзельнікі пілігрымкі “Браслаў-Будслаў”. Больш за 70 чалавек (большую частку складае моладзь) спыніліся адпачыць у парафіі Узвышэння Святога Крыжа. Тут іх накармілі смачным супам, а потым частка пілігрымаў засталася ў касцёле на малітву, а іншыя, у каго яшчэ засталася энергія, пад кіраўніцтвам клерыка Яўгена стала танчыць на палянцы. Хлопцы і дзяўчаты расказалі, што пілігрымка арганізавана ксяндзамі-сальватарыянамі, разам з пілігрымамі ідуць ксёндз Тадэвуш Дабравольскі, клерык Яўген, сёстры Ліля і Мірыям. Выйшлі з Браслава яны ў нядзелю раніцай, а ў Будслаў прыйдуць у пятніцу, каб патрапіць на святкаванне ўрачыстасцяў Маці Божай Будслаўскай. У агульнай колькасці ім трэба прайсці 156 кіламетраў. Падмацаваўшыся, адпачыўшы і папоўніўшы свае шэрагі шаркаўчанамі, пілігрымы з песнямі і малітвамі рушылі ў далейшы шлях.

 

 

Андрэй БУРЭЦ