predsedatel2
Сергей Геннадьевич Кашмило

Председатель Шарковщинского районного исполнительного комитета

Мы рады приветствовать Вас на сайте Шарковщинского районного...

Режим работы
  • пн
  • вт
  • ср
  • чт
  • пт
  • сб
  • вс
8:00-13:00 | 14:00-17:00

Приём обращений граждан и юридических лиц c 8.00

Шарковщинский районный
исполнительный комитет

Шарковщинский районный
исполнительный комитет

Прыём грамадзян і "прамая тэлефонная лінія" дэпутата ў Германавіцкім сельвыканкаме

26 февраля 2016

Прыём грамадзян і "прамая тэлефонная лінія" дэпутата ў Германавіцкім сельвыканкаме

Дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Мечыслаў Віктаравіч Морхат правёў прыём грамадзян у Германавіцкім сельвыканкаме і "прамую тэлефонную лінію" з жыхарамі населеных пунктаў дадзенага сельсавета.

Сярод тых, хто прыйшоў на сустрэчу да парламентарыя, быў ксёндз Ян Пугачоў, настаяцель касцёла Перамянення Пана. Свяшчэннаслужыцель звярнуўся да дэпутата з просьбай аказаць садзейнічанне ў вырашэнні некалькіх пытанняў. Жыхарка аграгарадка Вялікае Сяло Галіна Якаўлеўна Кабак патэлефанавала з просьбай аказаць ёй матэрыяльную дапамогу. Мечыслаў Віктаравіч патэлефанаваў да начальніка упраўлення па працы, занятасці і сацыяльнай абароне Шаркаўшчынскага райвыканкама Веры Барысаўны Жук, якая запэўніла парламентарыя, што пасля афармлення адпаведных дакументаў пенсіянерцы будзе аказана фінансавая дапамога.

Як адзначыў Мечыслаў Віктаравіч Морхат, на сустрэчах з грамадзянамі, якім патрабуецца тая або іншая дапамога, не трэба даваць пустых абяцанняў. Калі просьба вырашальная, яе трэба выканаць, калі ж пытанне патрабуе пэўных вывучэння, аналізу і разгляду, трэба аб гэтым даходліва растлумачыць чалавеку. Затым парламентарый наведаў аб'екты сацыяльнай сферы аграгарадка і азнаёміўся з іх работай.

Сяргей РАЙЧОНАК