Меню
Председатель Шарковщинского районного исполнительного комитета
Приём обращений граждан и юридических лиц c 8.00
9 декабря 2013
Па даручэнні Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь А.Р.Лукашэнкі праводзіўся маніторынг стану работы выканаўчых і распарадчых органаў з насельніцтвам у Віцебскай вобласці.
Па даручэнні Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь А.Р.Лукашэнкі праводзіўся маніторынг стану работы выканаўчых і распарадчых органаў з насельніцтвам у Віцебскай вобласці. У межах гэтай акцыі 3 снежня ў Шаркаўшчыне прыём грамадзян праводзіў міністр жыллёва-камунальнай гаспадаркі Рэспублікі Беларусь Андрэй Віктаравіч Шорац. Жыхары раёна мелі магчымасць звярнуцца з праблемнымі пытаннямі на працягу дзвюх гадзін — менавіта столькі працягваўся прыём грамадзян у малой зале райвыканкама. На прыёме таксама прысутнічалі: старшыня райвыканкама М. І. Баговіч, яго намеснік М. Г. Ясюкевіч, начальнік упраўлення ЖКГ Віцебскага аблвыканкама Ю. А. Дзядзёла, начальнік УКП ЖКГ В. Ф. Бука.Жыхарка райцэнтра звярнулася з пытаннем аб раздзеле зямельнага ўчастка. Прынята рашэнне сабраць разам зацікаўленыя службы і прыняць рашэнне на месцы. Прадстаўнік старэйшага пакалення з вёскі Галінова звярнуўся з просьбай аб рамонце дарогі да могілак каля вёскі Казакі. Дарога будзе адрамантавана ў два этапы — пачатак будзе пакладзены ў снежні, а вясной завершыцца. Пракладваць новую дарогу няма магчымасці — цана пытання каля 2 млрд. рублёў. Група жыхароў аднаго з дамоў па вуліцы Чырванадворская звярнулася з наступным пытаннем: калі чакаць рамонту даху іх дома? Адказ наступны — рамонтныя работы дома вяліся на працягу года. У снежні будзе адрамантаваны дах. Завяршэнне капрамонту запланавана на красавік 2014 года. Жыхарка шматпавярховага дома пацікавілася: за чый кошт робіцца рамонт водаправоду ў непрыватызаванай кватэры. Ёй быў дадзены вычарпальны адказ наконт таго, што робіцца за кошт камунальнай службы, а што — за ўласныя сродкі пражываючых. Жыхар райцэнтра задаў пытанне міністру наконт якасці работ па пракладцы новага водаправоду. Маладая жанчына, маці траіх непаўналетніх дзяцей, звярнулася з просьбай аб выдзяленні ёй сацыяльнага жылля. У бліжэйшы час пытанне будзе вырашана станоўча.
Аляксандр БАРЫЛА