Меню
Председатель Шарковщинского районного исполнительного комитета
Приём обращений граждан и юридических лиц c 8.00
26 марта 2014
Пачынаецца адна з найважнейшых сельскагаспадарчых кампаній — пасяўная. Пытанням інфармацыйна-ідэалагічнага забеспячэння, а таксама іншым арганізацыйным момантам пасяўной была прысвечана семінар-вучоба, якая прайшла ў вялікай зале райвыканкама і на якую былі запрошаны намеснікі дырэктараў сельгаспрадпрыемстваў раёна па ідэалагічнай рабоце і інжынеры па ахове працы.
Пачынаецца адна з найважнейшых сельскагаспадарчых кампаній — пасяўная. Пытанням інфармацыйна-ідэалагічнага забеспячэння, а таксама іншым арганізацыйным момантам пасяўной была прысвечана семінар-вучоба, якая прайшла ў вялікай зале райвыканкама і на якую былі запрошаны намеснікі дырэктараў сельгаспрадпрыемстваў раёна па ідэалагічнай рабоце і інжынеры па ахове працы. Пра тое, як будзе арганізавана сёлета інфармацыйна-ідэалагічнае забеспячэнне вясенніх палявых работ прысутным расказала начальнік аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі райвыканкама Людміла Уладзіміраўна Стома. Тэмай выступлення старшыні раённага камітэта прафсаюза работнікаў АПК Гедзіёна Пятровіча Буйкі стала забеспячэнне ўдзельнікаў пасяўной гарачым харчаваннем, спецаддзеннем, умовы і арганізацыя працоўнага спаборніцтва. Аб ахове працы ў перыяд правядзення важнай кампаніі расказаў інжынер па ахове працы упраўлення селскай гаспадаркі і харчавання Міледзій Мікалаевіч Кукуць, а галоўны спецыяліст упраўлення па працы, занятасці і сацыяльнай абароне райвыканкама Аляксандр Віктаравіч Рудак паведаміў пра забеспячэнне бяспекі і папярэджанне няшчасных здарэнняў. Сваім вопытам па арганізацыі работы падчас пасяўной падзялілася намеснік дырэктара па ідэалагічнай рабоце КУВСП “Гарадзец” Наталля Віктараўна Катушонак.
Андрэй БУРЭЦ.