predsedatel2
Сергей Геннадьевич Кашмило

Председатель Шарковщинского районного исполнительного комитета

Мы рады приветствовать Вас на сайте Шарковщинского районного...

Режим работы
  • пн
  • вт
  • ср
  • чт
  • пт
  • сб
  • вс
8:00-13:00 | 14:00-17:00

Приём обращений граждан и юридических лиц c 8.00

Шарковщинский районный
исполнительный комитет

Шарковщинский районный
исполнительный комитет

10 июня 2015

Работа кіпіць на сенажацях

Цёплае летняе надвор’е спрыяе вясковым працаўнікам нарошчваць тэмпы корманарыхтоўкі. З кожным днём у сельгаспрадпрыемствах яны павялічваюцца. Яно і зразумела, бо травы першага ўкосу павінны быць скошаны па раёне на плошчы 12.300 га ў тэрмін да 25 чэрвеня, як таго патрабуе раённае кіраўніцтва. 

Цёплае летняе надвор’е спрыяе вясковым працаўнікам нарошчваць тэмпы корманарыхтоўкі. З кожным днём у сельгаспрадпрыемствах яны павялічваюцца. Яно і зразумела, бо травы першага ўкосу павінны быць скошаны па раёне на плошчы 12.300 га ў тэрмін да 25 чэрвеня, як таго патрабуе раённае кіраўніцтва. 9 чэрвеня, наш карэспандэнт наведаў аддзяленне Наваселле гэтага сельгаспрадпрыемства, каб пацікавіцца, як ідуць справы па нарыхтоўцы кармоў. На ферме Ручай мы сустрэліся з начальнікам аддзялення Барысам Кавалёнкам, які паведаміў, што дзве сянажныя траншэі на дадзенай ферме пачалі закладваць 8 чэрвеня. У аддзяленні працуе 19 адзінак тэхнікі: 4 касілкі, 2 трактары з граблямі, 2 агрэгаты КЗР-9 здрабняюць траву, 8 адзінак трактараў і грузавых аўтамабіляў адвозяць зялёную масу ў сянажныя траншэі, трамбоўку на якіх днём вядуць 2 “Амкадоры”, а ноччу адзін Т-150. Работа кіпіць, прастояў тэхнікі няма. Сумленная праца механізатараў і надзейнасць тэхнікі ў поўнай меры дазваляюць меркаваць, што корманарыхтоўчыя работы ў нас не збавяць сваіх тэмпаў і завершацца своечасова. 

Сяргей РАЙЧОНАК.