predsedatel2
Сергей Геннадьевич Кашмило

Председатель Шарковщинского районного исполнительного комитета

Мы рады приветствовать Вас на сайте Шарковщинского районного...

Режим работы
  • пн
  • вт
  • ср
  • чт
  • пт
  • сб
  • вс
8:00-13:00 | 14:00-17:00

Приём обращений граждан и юридических лиц c 8.00

Шарковщинский районный
исполнительный комитет

Шарковщинский районный
исполнительный комитет

Раённая бібліятэка адзначыла юбілейную дату

17 октября 2014

Раённая бібліятэка адзначыла юбілейную дату

Раённая бібліятэка адзначыла юбілейную дату — 70 гадоў з дня яе стварэння. Бібліятэка прайшла шлях ад маленькага пакойчыка да сучаснага інфармацыйнага цэнтра. Адзначыць гэту важную падзею ў адну з залаў раённай бібліятэкі сабраліся ўсе тыя, хто прама ці ўскосна быў і застаецца звязаны з кнігай.

Раённая бібліятэка адзначыла юбілейную дату — 70 гадоў з дня яе стварэння. Бібліятэка прайшла шлях ад маленькага пакойчыка да сучаснага інфармацыйнага цэнтра. Адзначыць гэту важную падзею ў адну з залаў раённай бібліятэкі сабраліся ўсе тыя, хто прама ці ўскосна быў і застаецца звязаны з кнігай. Спачатку ўзнялі настрой прысутным выкладчыкі дзіцячай школы мастацтваў, калі зайгралі на баянах і цымбалах народныя музычныя творы. Вечныя кветкі, бо яны зроблены з саломкі, падарыла дырэктар Цэнтра рамёстваў В. К. Дубоўская, а дырэктар РЦК А. П. Сініца разам з работнікамі цэнтра сыгралі невялікую сцэнку. Віншавалі прадстаўнікі аддзялення дзённага прабывання інвалідаў ТЦСАН, былыя работнікі, удзячныя чытачы. Прыемна здзівілі сваімі выступленнямі сельскія бібліятэкары. Разам з бібліятэкарамі, якія працуюць на тэрыторыі Лужкаўскага сельсавета, на свята завітаў часопіс “Бібліятэка працуе”. Удзельнікам мерапрыемства было прапанавана пагартаць яго старонкі з раздзеламі: “віншавальны”, “гумарыстычны”, “музычны”. Прэзентаваўся таксама бібліятэчны (жартоўны) транспартны сродак пад назвай “Газвелконь”. Папрацавалі яны нямала, каб пры дапамозе шпагату звязаць рэч, падобную на транспартную адзінку. Бібліятэкары з Більдзюжскага сельсавета прыгадалі свае піянерскія гады і паказалі сцэнку “Цімураўцы”. Павіншаваць бібліятэкараў завіталі персанажы з мультфільма “Машанька і Мядзведзь”. Н. В. Гігола, бібліятэкар Жукоўшчынскай бібліятэкі, прысвяціла сваім калегам вершаваны твор. Па-сяброўску, шчыра і ад душы віншавалі з юбілеем работнікаў установы ўдзельнікі клубаў па інтарэсах, якія працуюць пры бібліятэцы, — “Жаночы час” і “Вяснянка”. Першыя правялі паказ мод — адзення, звязанага шыдэлкам на вячэрніх занятках. А ад “Вяснянкі” з’явілася на паліцы новая кніга з удзелам мясцовых аўтараў “Калі цвіла чаромха”. З нагоды юбілею назвалі тых, хто шмат гадоў працуе ў гэтай сферы: Н. Р. Сырцова, Р. М. Гракава, С. А. Базарэвіч, В. Э. Касевіч, А. А. Ананіч. У розныя гады тут працавалі руплівыя жанчыны, для якіх бібліятэка была родным домам, аб дабрабыце і росквіце якой яны клапаціліся. Сярод іх: Л. І. Маркевіч, А. Э. Яблонская, Л. С. Сырцова, Л. А. Папчанка, К. А. Латышонак, М. Л. Талапіла, І. М. Більдзюга, С. І. Шантар, І. В. Брэская, А. М. Лагун. Кульмінацыяй свята стаў момант пасвячэння ў прафесію маладых работнікаў бібліятэкі — Таццяны Брандзінай і Вікторыі Панкрат. Яны ўрачыста абяцалі прысвяціць сваё жыццё служэнню яе вялікасці Кнізе.

Кацярына СОСНА.