predsedatel2
Сергей Геннадьевич Кашмило

Председатель Шарковщинского районного исполнительного комитета

Мы рады приветствовать Вас на сайте Шарковщинского районного...

Режим работы
  • пн
  • вт
  • ср
  • чт
  • пт
  • сб
  • вс
8:00-13:00 | 14:00-17:00

Приём обращений граждан и юридических лиц c 8.00

Шарковщинский районный
исполнительный комитет

Шарковщинский районный
исполнительный комитет

Раённая справаздачна-выбарчая канферэнцыя прафсаюза работнікаў аграпрамысловага комплексу

11 декабря 2014

Раённая справаздачна-выбарчая канферэнцыя прафсаюза работнікаў аграпрамысловага комплексу

9 снежня ў вялікай зале райвыканкама прайшла восьмая раённая справаздачна-выбарная канферэнцыя прафсаюза работнікаў аграпрамысловага комплексу. На парадак дня былі вынесены наступныя пытанні: “Справаздача раённага камітэта прафсаюза работнікаў АПК за перыяд работы з лістапада 2009 года па снежань 2014 года”, “Справаздача рэвізійнай камісіі”, “Выбары старшыні раённага камітэта прафсаюза работнікаў АПК”, “Выбары раённага камітэта прафсаюза работнікаў АПК”, “Выбары рэвізійнай камісіі”, “Выбары дэлегатаў на восьмую абласную канферэнцыю прафсаюза работнікаў АПК”. 

9 снежня ў вялікай зале райвыканкама прайшла восьмая раённая справаздачна-выбарная канферэнцыя прафсаюза работнікаў аграпрамысловага комплексу. На парадак дня былі вынесены наступныя пытанні: “Справаздача раённага камітэта прафсаюза работнікаў АПК за перыяд работы з лістапада 2009 года па снежань 2014 года”, “Справаздача рэвізійнай камісіі”, “Выбары старшыні раённага камітэта прафсаюза работнікаў АПК”, “Выбары раённага камітэта прафсаюза работнікаў АПК”, “Выбары рэвізійнай камісіі”, “Выбары дэлегатаў на восьмую абласную канферэнцыю прафсаюза работнікаў АПК”. Згодна з зацверджаным рэгламентам быў абраны прэзідыум, у састаў якога ўвайшлі старшыня райвыканкама М. І. Баговіч, намеснік старшыні райвыканкама Д. М. Ламака, старшыня абласнога аб’яднання прафсаюзаў І. К. Вазміцель, старшыня абласнога камітэта прафсаюза работнікаў АПК А. Я. Кузьмянкоў і дырэктар КУВСП імя Маркава Л. І. Зубовіч. Абраны былі таксама і рабочыя органы канферэнцыі – мандатная, рэдакцыйная камісіі і сакратарыят. Па першаму пытанню выступіў старшыня райкама прафсаюза работнікаў АПК Гедзіён Пятровіч Буйка. Ім, у прыватнасці, былі агучаны асноўныя паказчыкі і вынікі работы прафсаюза за ўказаны пяцігадовы перыяд. У раённую арганізацыю прафсаюза работнікаў АПК уваходзяць 14 пярвічак. На пачатак года колькасць працуючых членаў прафсаюза складала 2673 чалавекі. Дадзеная арганізацыя – самая буйная ў раёне: 98,5 % ад агульнай колькасці працоўных з’яўляюцца яе членамі. Затым слова для дакладу было прадастаўлена старшыні рэвізійнай камісіі Н. Я. Ляснеўскай. У спрэчках выступілі старшыні пярвічных прафсаюзных арганізацый “Шаркаўшчынскае ПМС” – В. П. Волкаў, ААТ “Княж” – І. К. Лагунёнак, ААТ “Буеўшчына” – А. І. Гернат, ААТ “Жвіранка” – У. Ф. Бучынскі. Асноўным на парадку дня работы канферэнцыі стала пытанне выбараў старшыні раённага камітэта прафсаюза работнікаў АПК. У ходзе праведзенага адкрытага галасавання выбаршчыкамі аднагалосна была падтрымана кандыдатура Леаніда Іванавіча Зубовіча, які і стаў новым старшынёй. Выбраны таксама састаў камітэта прафсаюза работнікаў АПК, рэвізійнай камісіі і дэлегаты для ўдзелу ў восьмай абласной справаздачна-выбарнай канферэнцыі прафсаюза работнікаў аграпрамысловага комплексу. 

  

Гедзіёну Пятровічу Буйку, які ўзначальваў райкам прафсаюза работнікаў АПК на працягу васьмі гадоў, прысутныя выказалі словы падзякі за добрасумленную працу. І. К. Вазміцель уручыў яму юбілейны медаль “110 гадоў прафсаюзнаму руху Беларусі”, Ганаровымі граматамі абласнога камітэта прафсаюза работнікаў аграпрамысловага комплексу і Шаркаўшчынскага райвыканкама Г. П. Буйку ўзнагародзілі А. Я. Кузьмянкоў і М. І. Баговіч. А Леаніду Іванавічу Зубовічу, які з 9 снежня пачаў працу на новай пасадзе, члены прэзідыума і ўдзельнікі канферэнцыі пажадалі плённай работы на карысць працоўнага насельніцтва нашага раёна. 

 


Сяргей РАЙЧОНАК