predsedatel2
Сергей Геннадьевич Кашмило

Председатель Шарковщинского районного исполнительного комитета

Мы рады приветствовать Вас на сайте Шарковщинского районного...

Режим работы
  • пн
  • вт
  • ср
  • чт
  • пт
  • сб
  • вс
8:00-13:00 | 14:00-17:00

Приём обращений граждан и юридических лиц c 8.00

Шарковщинский районный
исполнительный комитет

Шарковщинский районный
исполнительный комитет

9 апреля 2014

Раённы этап абласнога агляду-конкурсу “Лепшая шматдзетная сям’я Віцебшчыны”

У пачатку красавіка на сцэне раённага Дома культуры сем’і Грыгаровічаў, Більдзюгаў і Тарбецкіх прынялі ўдзел у раённым этапе абласнога агляду-конкурсу “Лепшая шматдзетная сям’я Віцебшчыны”.

У пачатку красавіка на сцэне раённага Дома культуры сем’і Грыгаровічаў, Більдзюгаў і Тарбецкіх прынялі ўдзел у раённым этапе абласнога агляду-конкурсу “Лепшая шматдзетная сям’я Віцебшчыны”. Канкурсанты ўдзельнічалі ў трох выпрабаваннях: “Выстава-прэзентацыя”, “Наш радавод”, “Мая краіна — мая сям’я”. Першымі аб сваіх паўсядзённых занятках і інтарэсах расказалі ў песеннай форме Анатолій і Тэрэза Грыгаровічы разам з дзеткамі Станіславам, Іллёй і Мікітам. Яны прадэманстравалі свае кулінарныя здольнасці, мастацкія захапленні. Уразіла сваімі памерамі карціна, састаўленая з трох тысяч пазлаў, сабраная дзецьмі. Аб сваіх творчых захапленнях у вершаванай форме расказалі Герман і Ірына Тарбецкія. Дапамаглі ім у гэтым іх дзеці — Вераніка, Глорыя і Данііл. Цікавую выставу-прэзентацыю прадэманстравала сям’я Більдзюгаў — Юрыя і Алены з дзецьмі Андрэем, Марыяй, Антонам і Надзеяй. У другім конкурсным заданні “Наш радавод” сем’і расказалі пра сваіх продкаў — прадзедаў, дзядоў, бацькоў, выкарыстоўваючы гістарычныя даведкі і мультымедыйную ўстаноўку. Прыемна ўразіла журы і гледачоў выступленне кожнага з ўдзельнікаў сем’яў-каманд у заключным конкурсе “Мая краіна — мая сям’я”. Тут дарослыя і дзеці танцавалі, спявалі песні, апрануўшыся ў беларускія нацыянальныя касцюмы. А вось Герман і Ірына Тарбецкія ў знак вялікай павагі і ўдзячнасці педагогам, якія выхоўваюць іх дзяцей, уручылі ім букеты жывых кветак. Пасля непрацяглага абмеркавання выступлення каманд журы абвясціла вынікі конкурсу. Трэцяе месца з уручэннем дыплома і грашовай прэміі ў памеры дзесяці базавых велічынь заняла сям’я Тарбецкіх. Дыплома другой ступені і грашовай прэміі памерам пятнаццаць базавых велічынь удастоена сям’я Більдзюгаў. Пераможцам жа раённага этапа абласнога агляду-конкурсу “Лепшая шматдзетная сям’я Віцебшчыны” з уручэннем дыплома першай ступені і грашовай прэміі ў памеры дваццаці базавых велічынь прызнана сям’я Грыгаровічаў, якія і прадставяць наш раён на міжрэгіянальным паўфінале ў горадзе Паставы 24 красавіка.

Сяргей РАЙЧОНАК