predsedatel2
Сергей Геннадьевич Кашмило

Председатель Шарковщинского районного исполнительного комитета

Мы рады приветствовать Вас на сайте Шарковщинского районного...

Режим работы
  • пн
  • вт
  • ср
  • чт
  • пт
  • сб
  • вс
8:00-13:00 | 14:00-17:00

Приём обращений граждан и юридических лиц c 8.00

Шарковщинский районный
исполнительный комитет

Шарковщинский районный
исполнительный комитет

31 марта 2015

Раённы этап абласной алімпіяды прававых ведаў

Раённы этап абласной алімпіяды прававых ведаў традыцыйна праводзіцца ў Шаркаўшчынскім цэнтры дзяцей і моладзі. Сёлета 10 удзельнікаў са школ гарадскога пасёлка і раёна пісьмова адказвалі на прапанаваныя пытанні, якія, трэба сказаць былі няпростыя. Ад іх патрабавалася праявіць веданне заканадаўства Рэспублікі Беларусь у адносінах дзяцей. Сярод заданняў вучням прапанавана было напісаць невялікае сачыненне пра ролю закону ў жыцці грамадства. Пасля таго як удзельнікі справіліся з заданнямі, з імі быў праведзены круглы стол, у ходзе якога начальнік Шаркаўшчынскага аддзела Следчага камітэта Рэспублікі Беларусь падпалкоўнік юстыцыі Юрый Вінальевіч Кавалёнак, старшы участковы інспектар інспекцыі па справах непаўналетніх Мікалай Яўгеньевіч Зубовіч адказалі на пытанні дзяцей. Круглы стол, які праводзіла культарганізатар Шаркаўшчынскага РЦДіМ Алена Мікалаеўна Калесніковіч, прайшоў у форме зацікаўленага дыялога паміж дарослымі і падлеткамі. Напрыканцы былі падведзены вынікі алімпіяды: 3-е месца заняла Марта Чарняўская з Шаркаўшчынскай СШ № 2, 2-е месца — Мікіта Ісаеў з Шаркаўшчынскай СШ № 1 (ён жа быў прызнаны самым актыўным удзельнікам круглага стала), пераможцай стала Антаніна Базарэвіч з Шаркаўшчынскай СШ № 1. Яна і адправіцца прадстаўляць наш раён на абласны этап. Дадзенае мерапрыемства праходзіла ў межах рэспубліканскай прафілактычнай акцыі “Сябруем з законам”. Пераможцы ўзнагароджаны дыпломамі аддзела адукацыі, спорту і турызму райвыканкама.

Сяргей ВЫСОЦКІ