Меню
Председатель Шарковщинского районного исполнительного комитета
Приём обращений граждан и юридических лиц c 8.00
5 февраля 2014
З мэтай выяўлення таленавітых, творча працуючых педагагічных работнікаў, падтрымкі эксперыментальнай і інавацыйнай дзейнасці ў сферы адукацыі, павышэння прэстыжу працы настаўніка адзін раз у два гады праходзіць раённы этап рэспубліканскага конкурсу прафесійнага майстэрства педагагічных работнікаў “Настаўнік года Рэспублікі Беларусь”.
З мэтай выяўлення таленавітых, творча працуючых педагагічных работнікаў, падтрымкі эксперыментальнай і інавацыйнай дзейнасці ў сферы адукацыі, павышэння прэстыжу працы настаўніка адзін раз у два гады праходзіць раённы этап рэспубліканскага конкурсу прафесійнага майстэрства педагагічных работнікаў “Настаўнік года Рэспублікі Беларусь”. На базе Шаркаўшчынскай СШ № 2 прайшоў фінальны тур раённага этапа дадзенага конкурсу. Каб прадэманстраваць свае веды, навыкі і уменне, настаўнікі падрыхтавалі партфоліо аб сваёй прафесійнай дзейнасці на тэму “Абучаючы, я выхоўваю”, відэа-урок і іншыя матэрыялы. Конкурс праводзіўся ў сямі намінацыях. У фінал змаглі прайсці 18 педагогаў, якія атрымалі станоўчыя адзнакі ад журы конкурсу першага (завочнага) тура. Удзельнікі выпрабавання былі падзелены на дзве роўныя групы, па дзевяць чалавек у кожнай. Кожны з васемнаццаці прэтэндэнтаў дэманстраваў ход адкрытага міні-урока ў незнаёмым класе (такая своеасаблівая задумка была ў арганізатараў конкурсу), правёў самапрэзентацыю са сцэны, прайшоў псіхалагічнае і педагагічнае тэсціраванне, а таксама публічнае прадстаўленне сістэмы педагагічнай дзейнасці па тэме “Абучаючы, я выхоўваю”. Членам журы, у склад якога ўвайшлі спецыялісты аддзела адукацыі, спорту і турызму райвыканкама і вопытныя педагогі, вельмі няпроста было вызначыць пераможцаў, тым больш, што крытэрыі ацэнак былі досыць разнастайнымі. У намінацыі “фізіка, астраномія, матэматыка, інфарматыка” перамогу заваявала настаўнік матэматыкі СШ № 1 Алена Эдуардаўна Стральчонак. Лепшай у намінацыі “замежная мова” стала настаўнік англійскай мовы СШ № 1 Марына Станіславаўна Хахолка. Настаўнік беларускай мовы СШ № 1 Святлана Мікалаеўна Грыгаровіч — лідар у намінацыі “беларуская мова і літаратура, руская мова і літаратура”. Намінацыі “пачатковыя класы” удастоена Алена Алегаўна Чарняўская — настаўнік пачатковых класаў СШ № 2. Заслужаную перамогу ў намінацыі “музыка, выяўленчае мастацтва, працоўнае навучанне, чарчэнне, фізічная культура і здароўе, дапрызыўная падрыхтоўка” атрымала настаўнік музыкі Германавіцкай СШ Святлана Міхайлаўна Лагун. Настаўнік біялогіі Велікасельскай ДС-СШ Анна Казіміраўна Бука стала першай у намінацыі “гісторыя, грамадазнаўства, геаграфія, хімія, біялогія”. Фаварытам у намінацыі “выхавальнік дашкольнай адукацыі” стала Ала Уладзіміраўна Новікава — выхавальнік ясляў-сада № 3 гарпасёлка. Начальнік аддзела адукацыі, спорту і турызму райвыканкама М. М. Рубацкі выказаў словы ўдзячнасці педагагічнаму калектыву сярэдняй школы № 2, на базе якой праходзіла фінальнае мерапрыемства, і асабіста яе дырэктару А. І. Сікора, ўсім педагогам, хто прыняў удзел у раённым конкурсе прафесійнага майстэрства. Ён жа уручыў пераможцам Ганаровыя граматы і грашовыя прэміі. У хуткім часе стане вядома, хто па рашэнні абласнога аргкамітэта рэспубліканскага конкурсу будзе змагацца за высокае званне “Настаўнік года Віцебскай вобласці” ад Шаркаўшчынскага раёна.
Сяргей РАЙЧОНАК