Меню
Председатель Шарковщинского районного исполнительного комитета
Приём обращений граждан и юридических лиц c 8.00
26 декабря 2012
26декабря, Шарковщина /Соб.инф./. Раённы агляд-конкурс дзіцячай творчасці “Электрабяспека вачамі дзяцей” праводзіўся ў прафілактычных мэтах папярэджання электратраўматызму сярод дзяцей, навучання школьнікаў правільнаму карыстанню бытавымі электрапрыборамі.
26декабря, Шарковщина /Соб.инф./. Раённы агляд-конкурс дзіцячай творчасці “Электрабяспека вачамі дзяцей” праводзіўся ў прафілактычных мэтах папярэджання электратраўматызму сярод дзяцей, навучання школьнікаў правільнаму карыстанню бытавымі электрапрыборамі. Тэматыка работ была наступная: “Падумай, як засцерагчы сябе ад небяспекі электратраўм у кватэры”, “Электрычны ток — сябар і вораг”, “Не гуляй каля лініі электраперадач” і іншыя.
У малодшай узроставай групе ўдзельнічалі маленькія наведвальнікі раённага цэнтра дзяцей і моладзі. Пераможцам быў прызнаны Мікіта Бондар, другое месца ў Яны Праўдавіцкай, а трэцяе занялі ўсе 24 ўдзельнікі гуртка “Вясёлы пэндзлік” (педагог Т.А.Алянцэвіч). Узнагародзілі малышоў граматамі і прызамі начальнік Шаркаўшчынскай раённай энергаінспекцыі Ігар Кожух і інспектар Аляксандр Клімантовіч. Яны падзякавалі дзецям за актыўны ўдзел у конкурсе і яшчэ раз нагадалі, што электрычнасць не толькі дапамагае чалавеку, але і можа ўяўляць небяспеку для жыцця. Таму пры яе выкарыстанні трэба быць асабліва асцярожнымі.
У старэйшай узроставай групе актыўны ўдзел прынялі не толькі вучні навучальных устаноў гарадскога пасёлка, але таксама школ раёна: Іёдскай СШ-сада, Більдзюжскай і Лужкаўскай СШ, Каўшэлеўскай і Радзюкоўскай БШ, Улінаўскай БШ-сада. І менавіта сяльчане занялі прызавыя месцы: 3-е месца за Дар’яй Цярэнцьевай (Іёдская СШ-сад), другое падзялілі Галіна Грыцкевіч (Шкунцікаўская БШ) і Соф’я Бобіч (Велікасельская СШ-сад), пераможцай жа стала Дзіяна Васілевіч з Германавіцкай СШ. Работы-пераможцы будуць накіраваны для ўдзелу ў абласным этапе конкурсу.
Андрэй БУРЭЦ