Меню
Председатель Шарковщинского районного исполнительного комитета
Приём обращений граждан и юридических лиц c 8.00
10 марта 2017
У сераду сцэна Шаркаўшчынскага раённага цэнтра культуры на некалькі гадзін стала па-сапраўднаму ўтульным і казачным месцам, сонечным ад усмешак дзяцей: яшчэ зусім маленькія і разам з тым такія непасрэдныя, таленавітыя і абаяльныя шаркаўчанкі ва ўзросце ад 4 да 6 гадоў выйшлі на яе як ўдзельніцы конкурсу «Маленькая прыгажуня — 2017».
У сераду сцэна Шаркаўшчынскага раённага цэнтра культуры на некалькі гадзін стала па-сапраўднаму ўтульным і казачным месцам, сонечным ад усмешак дзяцей: яшчэ зусім маленькія і разам з тым такія непасрэдныя, таленавітыя і абаяльныя шаркаўчанкі ва ўзросце ад 4 да 6 гадоў выйшлі на яе як ўдзельніцы конкурсу «Маленькая прыгажуня — 2017». Дзяўчынкі прадэманстравалі гледачам сапраўднае шоу, у якім было месца песням і танцам, вершам і тэатралізаваным пастаноўкам, а яшчэ яркім, прыгожым касцюмам маленькіх прыгажунь.
Па выніках конкурсу “Міні-міс Усмешкай” стала Варвара Кукуць, “Міні-міс Пяшчотнасцю” – Васіліса Гузава, “Міні-міс Талентам” – Даша Іванова, “Міні-міс Разумніцай” — самая юная ўдзельніца, чатырохгадовая Аксана Шэнда, “Міні-міс Зачараваннем” — Ева Цыунэль. А потым пераможца аналагічнага дзіцячага конкурсу талентаў 2015 года Аня Фаміна вынесла на сцэну карону для “Маленькай прыгажуні – 2017”. Ёю стала шасцігадовая шаркаўчанка Ульяна Касарэўская. Дзяўчынка выдатна спявае і танцуе, з’яўляецца ўдзельніцай узорнага тэатра эстраднай песні “Маленькая фея”.
Святочны настрой усім шаркаўчанкам самы доўгачаканы дзень вясны стваралі і нашы шаркаўшчынскія артысты: Уладзімір Пундзіс, Эдвард Вялічка, Мікалай Марозаў, Улад Алешчанка, Іван Русецкі, Анжэла і Уладзімір Касцюкевічы і юныя ўдзельнікі мастацкай самадзейнасці гарадскога пасёлка, сярод якіх артысты цыркавога калектыву “Мара” — Усяслаў Дземідовіч і Уладзіслаў Протас.
Вольга ЧАРНЯЎСКАЯ