predsedatel2
Сергей Геннадьевич Кашмило

Председатель Шарковщинского районного исполнительного комитета

Мы рады приветствовать Вас на сайте Шарковщинского районного...

Режим работы
  • пн
  • вт
  • ср
  • чт
  • пт
  • сб
  • вс
8:00-13:00 | 14:00-17:00

Приём обращений граждан и юридических лиц c 8.00

Шарковщинский районный
исполнительный комитет

Шарковщинский районный
исполнительный комитет

Раённы конкурс на лепшую відэаслайдпрэзентацыю па рэалізацыі дзяржаўнай маладзёжнай палітыкі

3 февраля 2017

Раённы конкурс на лепшую відэаслайдпрэзентацыю па рэалізацыі дзяржаўнай маладзёжнай палітыкі

30 студзеня ў вялікай зале райвыканкама прайшоў раённы конкурс на лепшую відэаслайдпрэзентацыю па рэалізацыі дзяржаўнай маладзёжнай палітыкі на прадпрыемствах, у арганізацыях і ўстановах раёна. Удзельнікамі конкурсу сталі спецыялісты па рабоце з моладдзю працоўных калектываў. Вёў мерапрыемства намеснік начальніка аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі райвыканкама Ігар Афансьевіч Іваноў.

У сёлетнім конкурсе прымалі ўдзел 7 працоўных калектываў сельгасарганізацый і 11 калектываў з гарадскога пасёлка. Удзельнікі конкурсу стараліся як мага найбольш зацікавіць глядацкую аўдыторыю, выкарыстоўваючы ў сваіх работах анімацыю, музычнае суправаджэнне. З прагляду адразу стала бачна, на якім узроўні знаходзіцца работа па рэалізацыі дзяржаўнай маладзёжнай палітыкі ў тым або іншым працоўным калектыве. Відэасюжэты большасці прэзентацый поўнасцю і цалкам адлюстроўвалі разнастайнасць, насычанасць і рознабаковасць мерапрыемстваў, накіраваных на паляпшэнне ўмоў працы і адпачынку моладзі.

У выніку сярод прадпрыемстваў, арганізацый і ўстаноў гарадскога пасёлка першае месца заняў мінулагодні пераможца конкурсу — аддзел ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі райвыканкама (Анастасія Андрэева і Іван Русецкі). Серабро дасталося цэнтральнай раённай бальніцы (Юлія Лук'янёнак). Замкнула тройку лідараў дарожна-будаўнічае ўпраўленне № 26 (Сяргей Буйка). Па суме балаў сярод сельгаспрадпрыемстваў перамагло адкрытае акцыянернае таварыства Княж (Марына Фёдарава), другім стала адкрытае акцыянернае таварыстваЕльня-Агра (Уладзімір Васілеўскі). Бронза конкурсу дасталася адкрытаму акцыянернаму таварыству Буеўшчына(Алёна Багаткевіч і Святлана Атрашкевіч). Пераможцы і прызёры конкурсу атрымалі адпаведныя дыпломы і грашовыя прэміі.

Ігар Афанасьевіч Іваноў шчыра падзякаваў спецыялістам па рабоце з моладдзю за іх сумленную працу ў справе рэалізацыі дзяржаўнай маладзёжнай палітыкі ў сваіх працоўных калектывах. Ён таксама пазнаёміў прысутных з асноўнымі напрамкамі работы ў дадзеным накірунку ў бягучым годзе і пажадаў кожнаму рэалізацыі задуманых творчых планаў. Старшыня раённага савета ветэранаў Галіна Мікалаеўна Філатава, якая была сярод запрошаных гасцей конкурса, выказала сваё жаданне больш цеснага супрацоўніцтва маладзёжных лідараў прадпрыемстваў і ўстаноў са старшынямі пярвічных ветэранскіх арганізацый.

Сяргей РАЙЧОНАК