predsedatel2
Сергей Геннадьевич Кашмило

Председатель Шарковщинского районного исполнительного комитета

Мы рады приветствовать Вас на сайте Шарковщинского районного...

Режим работы
  • пн
  • вт
  • ср
  • чт
  • пт
  • сб
  • вс
8:00-13:00 | 14:00-17:00

Приём обращений граждан и юридических лиц c 8.00

Шарковщинский районный
исполнительный комитет

Шарковщинский районный
исполнительный комитет

27 июня 2013

Раённы семінар па пытаннях работы сацыяльнай сферы

У аграгарадку Германавічы прайшоў раённы семінар па пытаннях работы аб’ектаў сацыяльнай сферы, размешчаных у дадзеным населеным пункце.

У аграгарадку Германавічы прайшоў раённы семінар па пытаннях работы аб’ектаў сацыяльнай сферы, размешчаных у дадзеным населеным пункце.

У склад удзельнікаў семінара ўвайшлі старшыня раённага выканаўчага камітэта М. І. Баговіч, старшыня раённага Савета дэпутатаў У. С. Шпец, намеснікі старшыні райвыканкама і начальнікі аддзелаў, старшыня Германавіцкага сельвыканкама А. А. Рубін і дырэктар ААТ “Княж” В. У. Крыўка. Спачатку ўдзельнікі семінара наведалі каталіцкі касцёл Перамянення Пана. Ксёндз Ян Пугачоў падрабязна расказаў пра стварэнне і многавекавую гісторыю храма.  Затым усе прысутныя маглі азнаёміцца з умовамі і метадамі лячэння хворых у Германавіцкай урачэбнай амбулаторыі. Шмат пытанняў узнікла падчас наведвання музея культуры і быту. Помнік архітэктуры, якім з’яўляецца будынак, дзе месціцца ўстанова, патрабуе вонкавага рамонту. Таксама была агучана праблема прыцягнення большай колькасці наведвальнікаў у музей, шырокай папулярызацыі яго дзейнасці. Зацікаўленасць прысутных выклікала міні-экскурсія па Доме ганчара, якую правёў яго дырэктар С. Рымдзёнак. Ён падрабязна расказаў пра працэс вырабу посуду, цацак з гліны, аб рабоце гурткоў на базе ўстановы. Метадыст-майстар А. Рымдзёнак прадэманстравала некалькі элементаў вырабу посцілак на ткацкім станку-кроснах. Правядзенне бягучага рамонту, падрыхтоўка да ацяпляльнага сезона і да новага навучальнага года — асноўныя пытанні, якія разгледзелі ўдзельнікі семінара пры наведванні Германавіцкай сярэдняй школы. У цэлым, станоўча ацэнена тая работа, якая праводзіцца арганізацыямі і ўстановамі аграгарадка Германавічы для задавальнення патрэб яго жыхароў. Вёў выязное пасяджэнне семінара старшыня райвыканкама М. І. Баговіч.

Сяргей РАЙЧОНАК.