Меню
Председатель Шарковщинского районного исполнительного комитета
Приём обращений граждан и юридических лиц c 8.00
18 мая 2016
18 мая ў раённым Цэнтры культуры прайшоў раённы сход упаўнаважаных па вылучэнні і выбранні ўдзельнікаў пятага Усебеларускага народнага сходу. Мерапрыемства распачаў і вёў намеснік старшыні райвыканкама Юрый Анатольевіч Васілеўскі. Як і належыць, былі выбраны прэзідыўм, сакратарыят і ўліковая камісія. З асноўным дакладам пра сацыяльна-эканамічнае развіццё раёна выступіў старшыня раённага выканаўчага камітэта Мікалай Ірынархавіч Баговіч. Яго змястоўная прамова дала магчымасць кожнаму ўдзельніку пасяджэння яшчэ раз пачуць пра тыя дасягненні ў розных галінах жыцця нашага рэгіёну за мінулыя пяць год. Кіраўнік райвыканкама падкрэсліў, што працаўнікі Шаркаўшчынскага раёна прыкладаюць максімум намаганняў для дасягнення акрэсленых задач.

Чым жывуць сёння працоўныя калектывы? Пра гэта прысутным паведамілі галоўны ўрач Шаркаўшчынскай цэнтральнай раённай бальніцы Станіслаў Стома, дырэктар адкрытага акцыянернага таварыства "Даватарскі" Валянцін Струй і бібліятэкар раённай бібліятэкі Анастасія Буда.
З прапановай аб складзе дэлегацыі пятага Усебеларускага народнага сходу ад Шаркаўшчынскага раёна выступіў намеснік старшыні райвыканкама Аляксандр Дзіслававіч Далецкі. На абмеркаванне ўпаўнаважаных былі вынесены кандыдытуры старшыні райвыканкама Мікалая Ірынархавіча Баговіча, старшыні раённага Савета дэпутатаў Уладзіміра Серафімавіча Шпяца, дырэктара адкрытага акцыянернага таварыства "Ельня-Агра" Міхаіла Мікалаевіча Якімовіча, участковага ўрача-тэрапеўта Лужкаўскай урачэбнай амбулаторыі Наталлі Алегаўны Свяцкай, жывёлавода адкрытага акцыянернага таварыства "Буеўшчына" Антаніны Антонаўны Маркелавай.
Шляхам адкрытага галасавання М. І. Баговіч, У. С. Шпец, М. М. Якімовіч, Н. А. Свяцкая і А. А. Маркелава аднагалосна выбраны ўпаўнаважанымі ад нашага раёна і будуць прадстаўляць шаркаўшчынскі рэгіён на пятым Усебеларускім народным сходзе, які адбудзецца ў Мінску 22—23 чэрвеня бягучага года.
У заканчэнні мерапрыемства для прысутных работнікі ўстаноў культуры гарадскога пасёлка і раёна прадставілі канцэрт мастацкай самадзейнасці.
Сяргей РАЙЧОНАК