predsedatel2
Сергей Геннадьевич Кашмило

Председатель Шарковщинского районного исполнительного комитета

Мы рады приветствовать Вас на сайте Шарковщинского районного...

Режим работы
  • пн
  • вт
  • ср
  • чт
  • пт
  • сб
  • вс
8:00-13:00 | 14:00-17:00

Приём обращений граждан и юридических лиц c 8.00

Шарковщинский районный
исполнительный комитет

Шарковщинский районный
исполнительный комитет

9 июня 2014

Раённы турыстычны злёт

6-7 чэрвеня ў Шаркаўшчынскім раёне прайшоў турыстычны злёт, які сёлета быў прысвечаны 70-годдзю вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў. Па традыцыі, яго ўрачыстае адкрыццё праходзіла на плошчы Леніна каля райвыканкама. Тут пастроіліся ўдзельнікі 19 каманд працоўных калектываў гарадскога пасёлка і раёна. Трэба адзначыць, што ў якасці гасцей у турзлёце прыняла ўдзел каманда з Пскоўскага раёна. З пажаданнямі азартнай і сумленнай спартыўнай барацьбы і здаровага актыўнага адпачынку выступіў старшыня Шаркаўшчынскага раённага камітэта Мікалай Ірынархавіч Баговіч. Пад гукі гімна быў узняты дзяржаўны сцяг нашай рэспублікі, прадстаўнікі каманд усклалі кветкі да помніка ў гонар вызваліцеляў г.п.Шаркаўшчына. Першы намеснік начальніка Шаркаўшчынскага РАУС Аляксандр Уладзіміравіч Раманоўскі нагадаў удзельнікам пра неабходнасць захавання правіл бяспекі, каб пазбегнуць няшчасных здарэнняў на спартыўным свяце. Галоўны суддзя спаборніцтваў Ігар Афанасьевіч Іваноў абвясціў, што раённы турзлёт – 2014 адкрыты. Пасля таго як адбыўся конкурс адзінай формы, дэвізаў і эмблемаў, каманды накіраваліся на месца правядзення спаборніцтваў на беразе ракі Мнюта каля вёскі Барсукі Лужкаўскага сельсавета.

Па выніках усіх праведзеных конкурсаў пераможцамі турзлёту сталі каманда “Алімп” (Пскоўскі раён) - 3-е агульнакаманднае месца, 2-е месца — каманда “ШИК» (каманда Шаркаўшчынскага райвыканкама), 1-е месца — “Саюз” (Шаркаўшчынская СШ №1 + ДРБУ-131 + Райгаз).

Андрэй БУРЭЦ