Меню
Председатель Шарковщинского районного исполнительного комитета
Приём обращений граждан и юридических лиц c 8.00
8 октября 2014
На базе Шаркаўшчынскай СШ №1 прайшлі раённыя спаборніцтвы па лёгкаатлетычнаму чатырохбор’ю “Алімпійскія надзеі”, у якіх прынялі ўдзел 40 юных спартсменаў 2002-2003 гадоў нараджэння са школ гарадскога пасёлка і раёна.
На базе Шаркаўшчынскай СШ №1 прайшлі раённыя спаборніцтвы па лёгкаатлетычнаму чатырохбор’ю “Алімпійскія надзеі”, у якіх прынялі ўдзел 40 юных спартсменаў 2002-2003 гадоў нараджэння са школ гарадскога пасёлка і раёна. Чатырохбор’е ўключала ў сябе наступныя віды: скачкі ў даўжыню з разбегу, кіданне мяча, бег на 60 метраў, бег на 600 метраў (дзяўчаты), бег на 800 метраў (хлопцы). Найлепшыя вынікі прадэманстравалі сярод хлопцаў: Валянцін Сямёнаў (Шаркаўшчынская СШ №2) — 3-е месца, Іван Хвяцковіч (Шаркаўшчынская СШ №1) — 2-е месца, Ілля Зянкевіч (Лужкаўская СШ) — 1-е месца; сярод дзяўчат Таццяна Сыраватка (Лужкаўская СШ) — 3-е месца, Дар’я Шынкевіч (Шаркаўшчынская СШ №1) — 2-е месца, Вікторыя Каленцьева (Шаркаўшчынская СШ №1) — 1-е месца. У камандным заліку сярод сярэдніх школ лідараства аказалася за Шаркаўшчыскай СШ №1, 2-е месца ў Лужкаўскай СШ, 3-е ў Іёдскай ДС-СШ, сярод малакамплектных школ раёна 1-е месца занялі прадстаўнікі Стральцоўскай БШ, 2-е — Гуркаўскай БШ, 3-е — Зоркаўскай БШ.
Андрэй БУРЭЦ