Меню
Председатель Шарковщинского районного исполнительного комитета
Приём обращений граждан и юридических лиц c 8.00
4 апреля 2017
Рэгіянальны этап конкурсу “Школьны марафон” на лепшую пярвічную арганізацыю Беларускага рэспубліканскага саюза моладзі сёлета прайшоў у глядзельнай зале раённага Цэнтра культуры.
Рэгіянальны этап конкурсу “Школьны марафон” на лепшую пярвічную арганізацыю Беларускага рэспубліканскага саюза моладзі сёлета прайшоў у глядзельнай зале раённага Цэнтра культуры. За званне лепшай пярвічнай арганізацыі БРСМ паспрачаліся каманды-ўдзельніцы школьных маладзёжных актывістаў з СШ № 2 г. Глыбокае і Падсвільскай СШ Глыбоцкага раёна, Браслаўскай гімназіі і Дрысвяцкай ДС-СШ Браслаўскага раёна, Сіцькоўскай СШ Міёрскага раёна, Гуцкай СШ Пастаўскага раёна, наш раён прадставілі маладзёжныя актывісты Германавіцкай СШ. Ацэньвала конкурсную праграму журы ў складзе намесніка начальніка аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі райвыканкама Іны Мар’янаўны Шынкевіч, старшыні раённай ветэранскай арганізацыі Галіны Мікалаеўны Філатавай, дырэктара раённага Цэнтра культуры Аксаны Паўлаўны Сініцы і метадыста раённага Цэнтра дзяцей і моладзі Наталлі Сямёнаўны Шакялеўскай.
Конкурс складаўся з трох этапаў: “Знаёмцеся — гэта мы!”, “Лідар-сюрпрыз” і “Крыніцы мудрасці”. Членам журы даволі складана было выявіць пераможцу рэгіянальнага этапа, бо выступалі самыя лепшыя і грунтоўна падрыхтаваныя каманды-прадстаўнікі суседніх раёнаў. Тым не менш, пасля працяглага абмеркавання, выстаўлення і складання балаў трэцяе месца занялі маладзёжныя актывісты з Падсвільскай СШ Глыбоцкага раёна. “Серабро” рэгіянальнага этапа дасталася камандзе Браслаўскай гімназіі. Дыпломам за першае месца ўзнагароджана пярвічная арганізацыя БРСМ Германавіцкай сярэдняй школы. Менавіта нашым землякам у хуткім часе трэба будзе прадстаўляць заходні рэгіён Віцебшчыны на абласным этапе рэгіянальнага конкурсу “Школьны марафон”. Пажадаем Германавіцкім маладзёжным актывістам удалага, дастойнага і пераможнага выступлення!
Сяргей РАЙЧОНАК.