predsedatel2
Сергей Геннадьевич Кашмило

Председатель Шарковщинского районного исполнительного комитета

Мы рады приветствовать Вас на сайте Шарковщинского районного...

Режим работы
  • пн
  • вт
  • ср
  • чт
  • пт
  • сб
  • вс
8:00-13:00 | 14:00-17:00

Приём обращений граждан и юридических лиц c 8.00

Шарковщинский районный
исполнительный комитет

Шарковщинский районный
исполнительный комитет

22 августа 2013

Рэліквіі Святой Тэрэзы ад Дзіцятка Езус у Шаркаўшчыне

21 і 22 жніўня ў шаркаўшчынскім касцёле вернікі мелі магчымасць далучыцца да рэліквій Святой Тэрэзы ад Дзіцятка Езус. Рэліквіярый з парэшткамі святой у касцёл Узвышэння Святога Крыжа прывезлі манахі-кармеліты, якія здзяйсняюць перэгрынацыю па Віцебскім рэгіёне.

21 і 22 жніўня ў шаркаўшчынскім касцёле вернікі мелі магчымасць далучыцца да рэліквій Святой Тэрэзы ад Дзіцятка Езус. Рэліквіярый з парэшткамі святой у касцёл Узвышэння Святога Крыжа прывезлі манахі-кармеліты, якія здзяйсняюць перэгрынацыю па Віцебскім рэгіёне.

— Гэта вельмі важная падзея для нас, — звярнуўся перад пачаткам святой імшы да вернікаў ксёндз Крыштаф Сілкоўскі. — Шлях, які прайшла Святая Рэліквія, указвае накірунак да святасці і нам.

Айцец кармеліт Андрэй Авэн зазначыў у сваёй казані, што постаць Святой Тэрэзы набывае вялікую актуальнасць і важнасць у сучасным свеце, у якім простая любоў да Бога і людзей губляе сваю каштоўнасць. Таксама прыклад Тэрэзы з Лізьё вучыць таму, што для святасці не абавязкова рабіць гераічныя ўчынкі, для святасці ёсць месца і ў будзённым жыцці. Маленькі чалавек можа стаць вялікім святым.

Рэліквія знаходзілася ў Шаркаўшчыне да раніцы наступнага дня. За гэты час сотні вернікаў як з гарадскога пасёлка, так і з раёна наведалі касцёл, каб памаліцца перад труной з рэліквіямі святой.

Андрэй БУРЭЦ