predsedatel2
Сергей Геннадьевич Кашмило

Председатель Шарковщинского районного исполнительного комитета

Мы рады приветствовать Вас на сайте Шарковщинского районного...

Режим работы
  • пн
  • вт
  • ср
  • чт
  • пт
  • сб
  • вс
8:00-13:00 | 14:00-17:00

Приём обращений граждан и юридических лиц c 8.00

Шарковщинский районный
исполнительный комитет

Шарковщинский районный
исполнительный комитет

19 июня 2015

Рэспубліканскі форум

Рэспубліканскі форум-практыкум «Ідэалагічная работа ў кантэксце ключавых палажэнняў Паслання кіраўніка дзяржавы беларускаму народу і Нацыянальнаму сходу Беларусі» прайшоў 18 чэрвеня ў Мінску. У ім прынялі ўдзел кіраўніцтва Адміністрацыі Прэзідэнта, Мінгарвыканкама, прадстаўнікі абласных і раённых выканкамаў

Рэспубліканскі форум-практыкум «Ідэалагічная работа ў кантэксце ключавых палажэнняў Паслання кіраўніка дзяржавы беларускаму народу і Нацыянальнаму сходу Беларусі» прайшоў 18 чэрвеня ў Мінску. У ім прынялі ўдзел кіраўніцтва Адміністрацыі Прэзідэнта, Мінгарвыканкама, прадстаўнікі абласных і раённых выканкамаў.

Ідэалагічныя работнікі павінны весці адкрыты, шчыры дыялог з працоўнымі «Ідэолагі павінны гаварыць людзям праўду, весці адкрыты, шчыры дыялог з працоўнымі. Ідэалагічнай вертыкалі неабходна пастаянна выяўляць праблемныя пытанні, якія хвалююць грамадзян. Асаблівую важнасць для ідэалагічнай работы набывае сацыялагічная інфармацыя. Даныя сацапытанняў павінны служыць дадатковым каналам зваротнай сувязі з насельніцтвам у дыялогу з органамі ўлады, стаць інструментам для прыняцця кіраўніцкіх рашэнняў», — сказаў у сваім выступленні на форуме намеснік кіраўніка Адміністрацыі Прэзідэнта Ігар Бузоўскі.

Ён адзначыў, што ацэнка работы ідэалагічнай вертыкалі ў тым ліку характарызуецца паняццямі «стабільнасць», «мір і парадак у грамадстве». Ён таксама падкрэсліў, што неабходна прыкласці максімум намаганняў для таго, каб дапамагчы маладому пакаленню рэалізаваць свае магчымасці, удзяліўшы ўвагу пытанням занятасці, падтрымцы прадпрымальніцкай ініцыятывы, прадухіленню п’янства і наркаманіі. «Асаблівую ўвагу трэба звярнуць на маладых спецыялістаў. Важна такая форма работы як настаўніцтва, якая вельмі эфектыўная, калі да яе падыходзіць нефармальна. Не варта забываць аб рабоце з таленавітай і адоранай моладдзю, якая з’яўляецца прыкладам для іншых», — адзначыў Бузоўскі.

Намеснік кіраўніка Адміністрацыі Прэзідэнта таксама адзначыў, што сёння сацыяльныя сеткі выступаюць своеасаблівым клапанам для выпускання пары ў насельніцтва. «Калі мы хочам быць пачутымі, трэба прыходзіць на тыя пляцоўкі, дзе збіраюцца людзі, каб атрымаць цікавую для іх інфармацыю. І даваць інфармацыю нам трэба ў адпаведнасці з асаблівасцямі інтэрнэту — хутка, лаканічна і аргументавана. У новых умовах традыцыйным СМІ трэба праяўляць больш творчай ініцыятывы і ў стварэнні арыгінальных інфармацыйных ніш. Калі інтэрнэт мае перавагу ў аператыўнасці, трэба гэтым карыстацца», — звярнуў увагу Ігар Бузоўскі.

Першы намеснік міністра сувязі і інфарматызацыі Дзмітрый Шадко адзначыў, што сёння значная частка насельніцтва Беларусі з’яўляецца карыстальнікам сеткі Інтэрнэт. Калі ў 2001 годзе толькі каля 2 працэнтаў грамадзян звярталіся за інфармацыяй у Сусветную павуціну, то сёння гэта лічба дасягнула 40 працэнтаў. «Асабліва папулярны сярод грамадзян мабільны інтэрнэт і дадаткі для смартфонаў. Вялікую значнасць у жыцці грамадства набылі сацыяльныя сеткі. Гэтыя моманты таксама трэба ўлічваць пры ідэалагічнай рабоце», — упэўнены Дзмітрый Шадко.

«Ідэалагічны работнік павінен быць сувязным звяном у пошуку рашэнняў існуючых праблем. Важна не дапусціць узнікнення сацыяльнай напружанасці, што правакуецца няпростымі працэсамі скарачэння штатаў і рэструктурызацыі прадпрыемстваў, аказваючы людзям неабходную маральную і практычную падтрымку», — сказаў дырэктар Інфармацыйна-аналітычнага цэнтра пры Адміністрацыі Прэзідэнта Беларусі Аляксей Дзербін.

«Падрыхтоўка і павышэнне кваліфікацыі ідэалагічных кадраў — гэта складаны і шматгранны працэс, які патрабуе комплекснага падыходу, вынікам якога павінны стаць веды і кампетэнтнасць ідэолагаў, разуменне імі жыцця і непадробны інтарэс да людзей, іх запатрабаванняў і патрэб», — сказаў рэктар Акадэміі кіравання пры Прэзідэнце Беларусі Марат Жылінскі.
Рэктар Акадэміі кіравання звярнуў увагу, што галоўнае ў ідэалагічнай дзейнасці — гэта работа з канкрэтным чалавекам.
«Дайсці да душы і свядомасці кожнага — гэта майстэрства і вялікая праца. Таму ідэалагічныя работнікі павінны мець самую высокую кваліфікацыю і адпаведную спецыяльнасць. Сёння стала відавочна, што эфектыўнасць ідэалагічнай работы залежыць ад адказнасці і ўмелых дзеянняў ідэолагаў, таму што яны вырашальная сіла ў ажыццяўленні важнейшых палітычных і сацыяльна-эканамічных задач», — адзначыў ён.

«Без ідэалагічнага суправаджэння немагчыма ніводная сфера дзейнасці. Ідэолагам неабходна наладзіць эфектыўную зваротную сувязь з насельніцтвам. Мы павінны бачыць, што хвалюе людзей, якія праблемы неабходна вырашаць. Ад узаемаразумення і ўзаемадзеяння ў гэтай сферы залежыць многае», — сказаў старшыня Мінгарвыканкама Андрэй Шорац.

Яшчэ адзін важны напрамак у рабоце ідэолагаў — своечасовае ўзаемадзеянне з грамадскімі грамадзянскімі актывістамі. Неабходна праводзіць іх сацыялізацыю, нагружаць работай у выбарчых камісіях, грамадскіх аб’яднаннях, каб не дапусціць уваходжання гэтых актыўных людзей у дэструктыўныя арганізацыі. Ідэалагічная вертыкаль павінна абапірацца не толькі на саміх дзяржслужачых, але і на шырокае поле актывістаў. Іх актыўнасць можна накіроўваць у маладзёжныя, прафсаюзныя, ветэранскія або іншыя арганізацыі. Акрамя таго, было адзначана, што на месцах грамадскія аб’яднанні павінны ўзначальваць палітычна актыўныя грамадзяне. Тады да такіх арганізацый будзе больш даверу.

БЕЛТА