predsedatel2
Сергей Геннадьевич Кашмило

Председатель Шарковщинского районного исполнительного комитета

Мы рады приветствовать Вас на сайте Шарковщинского районного...

Режим работы
  • пн
  • вт
  • ср
  • чт
  • пт
  • сб
  • вс
8:00-13:00 | 14:00-17:00

Приём обращений граждан и юридических лиц c 8.00

Шарковщинский районный
исполнительный комитет

Шарковщинский районный
исполнительный комитет

Рэспубліканскі семінар-акцыя “Настаўнік года” – адукацыі Шаркаўшчынскага раёна”

25 мая 2016

Рэспубліканскі семінар-акцыя “Настаўнік года” – адукацыі Шаркаўшчынскага раёна”

На базе дзяржаўнай установы адукацыі “Германавіцкая сярэдняя школа” праходзіў рэспубліканскі семінар-акцыя “Настаўнік года” – адукацыі Шаркаўшчынскага раёна”. 

На базе дзяржаўнай установы адукацыі “Германавіцкая сярэдняя школа” праходзіў рэспубліканскі семінар-акцыя “Настаўнік года” – адукацыі Шаркаўшчынскага раёна”. Аграгарадок Германавічы наведалі лепшыя педагогі Рэспублікі Беларусь – члены клуба “Крыштальны журавель”, якія ў розныя гады сталі лаўрэатамі, фіналістамі і пераможцамі галоўнага педагагічнага конкурсу ў нашай краіне — “Настаўнік года”. Сярод прысутных — 4 уладальнікі вышэйшай настаўніцкай узнагароды — статуэткі “Крыштальны журавель”: Ірына Рамуальдаўна Клявец — старшыня клуба, настаўніца біялогіі гімназіі г.Смаргонь Гродненскай вобласці; Інэса Уладзіміраўна Зубрыліна – настаўніца англійскай мовы гімназіі № 24 г.Мінска, старшы выкладчык інстытута павышэння кваліфікацыі і перападрыхтоўкі кадраў УА “Мінскі дзяржаўны лінгвістычны ўніверсітэт”; Віктар Эдуардавіч Жук – настаўнік гісторыі СШ № 1 г.Маладзечна і Юрый Мікалаевіч Андрэйчык – настаўнік біялогіі і пераможца конкурсу прафмайстэрства “Настаўнік года Рэспублікі Беларусь – 2009”. Узначаліў тытулаваную педагагічную дэлегацыю начальнік цэнтра развіваючых педагагічных тэхналогій дзяржаўнай установы “Акадэмія паслядыпломнай адукацыі” Іван Віктаравіч Фёдараў.

З дапамогай вучняў і настаўнікаў Германавіцкай сярэдняй школы на працягу апошняга часу паспяхова рэалізуецца ўнікальны экалагічны праект, накіраваны на захаванне рэспубліканскага ландшафтнага заказніка “Ельня” – самага вялікага на тэрыторыі Беларусі верхавога балота. Праект носіць назву “Павышэнне патэнцыялу мясцовых таварыстваў у пытанні ўстойлівага кіравання воднымі рэсурсамі з мэтай захавання балота “Ельня”. Асаблівая ўвага аўтараў праекту звернута на вывучэнне і даследаванне водных рэсурсаў: беражлівае расходаванне вады, а таксама правядзенне маніторынгу якасці вады ў Ельнінскім балоце . У рамках рэспубліканскага семінара Германавіцкая сярэдняя школа выступіла тэставай пляцоўкай для адпрацоўкі магчымасцяў шырокага ўкаранення курсаў па ўстойліваму кіраванню воднымі рэсурсамі ў школах Беларусі.

Першымі, хто апрабаваў методыкі на практыцы, сталі 70 вучняў Германавіцкай школы і 11 лепшых педагогаў Беларусі – лаўрэатаў конкурсу “Настаўнік года”, якія наведалі наш рэгіён, каб падзяліцца вопытам і навейшымі метадычнымі распрацоўкамі, а таксама ўнесці асабісты уклад у захаванне ўнікальнага комплексу балотаў “Ельня”. У рабоце рэспубліканскага семінара прынялі ўдзел многія педагогі і работнікі аддзела адукацыі нашага раёна, якім у гэты дзень пашанцавала наведаць адкрытыя ўрокі і майстар-класы лепшых настаўнікаў краіны. Завяршыўся семінар паездкай гасцей у рэспубліканскі ландшафтны заказнік “Ельня”.

Вольга ЧАРНЯЎСКАЯ