Меню
Председатель Шарковщинского районного исполнительного комитета
Приём обращений граждан и юридических лиц c 8.00
23 апреля 2013
20 красавіка ў раёне прайшоў рэспубліканскі суботнік. Прадстаўнікі арганізацый, прадпрыемстваў, устаноў дружна выйшлі на тэрыторыю і іншыя аб’екты, каб прыбраць тое смецце і бруд, якія засталіся пасля сыходу снегу. Так, напрыклад, кіпела актыўная дзейнасць каля новай раённай бальніцы, дзе на суботнік выйшлі больш за 100 чалавек. Поле дзейнасці ў іх было вялікае: падмяталі, грузілі смецце, наводзілі парадак у парку каля бальніцы. Актыўна ішла работа на плошчы Леніна і парку каля райвыканкама, работнікі якога масава выйшлі навесці парадак каля сваёй установы. На многіх аб’ектах гарадскога пасёлка і раёна былі занятыя ў гэты дзень работнікі УКП ЖКГ. Напрыклад, добраўпарадкоўвалі дзіцячую пляцоўку па вуліцы Чырванадворскай, спілоўвалі дрэвы і вывозілі іх. Практычна ўсюды можна было назіраць, як завіхаюцца шаркаўчане з венікамі, граблямі, лапатамі, працуе тэхніка. Усё гэта для таго, каб Шаркаўшчына сустрэла надыход вясны прыгожай і акуратнай.
Андрэй БУРЭЦ