Меню
Председатель Шарковщинского районного исполнительного комитета
Приём обращений граждан и юридических лиц c 8.00
9 января 2017
2016 — Год культуры ў раённым Цэнтры рамёстваў завяршыўся надзвычай цікавай падзеяй – 10-й юбілейнай выставай зімовых кампазіцый "Калядная кветка".
2016 — Год культуры ў раённым Цэнтры рамёстваў завяршыўся надзвычай цікавай падзеяй – 10-й юбілейнай выставай зімовых кампазіцый "Калядная кветка". 10 гадоў таму "Калядная кветка" упершыню з'явілася ў нашым гарадскім пасёлку. Ініцыятарам і арганізатарам яе правядзення стала шаркаўчанка Людміла Мікалаеўна Лабачэўская, якую з задавальненнем падтрымалі супрацоўнікі Цэнтра рамёстваў і іншыя таленавітыя, неабыякавыя да ўсяго прыгожага людзі раёна. — Надзвычай яркай і прыгожай выстава атрымалася і ў 2016 годзе. Напэўна, кожнаму варта было туды зазірнуць, каб палюбавацца прыгожымі і незвычайнымі кампазіцыямі, створанымі таленавітымі шаркаўчанкамі, якія добра ведаюць, як упрыгожыць свой дом напярэдадні Новага года і Калядаў,- адзначыла ў час адкрыцця выставы намеснік дырэктара Шаркаўшчынскага раённага Цэнтра культуры па народнай творчасці Вікторыя Казіміраўна Дубоўская.- Як і заўсёды, на "Калядную кветку" была прадстаўлена вялікая колькасць творчых работ, аб'яднаных адной тэмай, але розных па каларыту, настрою і тэхніцы выканання. У ліку пастаянных удзельнікаў выставы зімовых кампазіцый — таленавітыя і творчыя жанчыны, якія прадстаўляюць аматарскае аб'яднанне "Жаночы час" (створаны пры раённай бібліятэцы) і гурток "Стужкавыя фантазіі" (працуе ў раённым Цэнтры рамёстваў). Гэта Ірына Груніна, Таццяна Райчонак, Антаніна Курачонак, Кацярына Сосна, Жанна Пундзіс, Алена Клімза, Алена Ліпская, Алена Якушава, Марыя Хуцкая, Вера Мілянцей і іншыя. Упершыню на "Калядную кветку" свае работы прадставілі Ніна Шакялеўская і Галіна Лабуць. Ужо не першы год захапленне ўсіх наведвальнікаў выставы выклікаюць кампазіцыі нашых таленавітых майстроў, работы якіх і сапраўды кожны год з'яўляюцца упрыгожваннем "Каляднай кветкі" . У іх ліку – Марына Ліпская, Яўгенія Яфімава, Ала Сільмановіч, Зоя Маціеўская, Ала Рабіза, Вольга Талапіла, Алена Дзяхцяр, Анна Янчык, Ларыса Чарняўская і іншыя пастаянныя ўдзельніцы.
З найлепшымі пажаданнямі да ўсіх удзельнікаў выставы звярнулася начальнік аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі райвыканкама Людміла Уладзіміраўна Стома. Яна адзначыла высокі ўзровень майстэрства работ, прадстаўленых на выставе, і пажадала кожнаму аўтару ўсяго самага найлепшага, новых творчых поспехаў і дасягненняў.
Атмасферу свята ў дзень адкрыцця выставы "Калядная кветка" дапамагалі ствараць юныя ўдзельнікі дзіцячага вакальнага гурта касцёла "Узвышэння Святога Крыжа" пад кіраўніцтвам Святланы Гірстун, акампаніятар музычнай праграмы Галіна Сафончык, а таксама удзельнікі і вядучыя мерапрыемства Ала Леднік, Святлана Заіка, Алёна Сухаверская, іншыя самадзейныя артысты, якія шмат жартавалі, весялілі гасцей, праводзілі з імі гульні і конкурсы. Гучныя апладысменты ўсіх наведвальнікаў выставы выклікала выступленне дзяцей. У іх выкананні прагучала некалькі лірычных кампазіцый, словы і музыку да якіх напісала іх музычны кіраўнік Святлана Гірстун.
10-я юбілейная выстава зімовых кампазіцый "Калядная кветка" ў чарговы раз нагадала шаркаўчанам аб тым, што няма нічога больш каштоўнага, чым прыгожы падарунак, створаны сваімі рукамі для родных. Прыгожыя і незвычайныя рэчы, прадстаўленыя на выставе творчых работ, лепшае таму пацверджанне.
Вольга ЧАРНЯЎСКАЯ.