predsedatel2
Сергей Геннадьевич Кашмило

Председатель Шарковщинского районного исполнительного комитета

Мы рады приветствовать Вас на сайте Шарковщинского районного...

Режим работы
  • пн
  • вт
  • ср
  • чт
  • пт
  • сб
  • вс
8:00-13:00 | 14:00-17:00

Приём обращений граждан и юридических лиц c 8.00

Шарковщинский районный
исполнительный комитет

Шарковщинский районный
исполнительный комитет

Руплівая праца зоркаўскіх хлебаробаў

6 августа 2019

Руплівая праца зоркаўскіх хлебаробаў

Уборачная кампанія сёлетняга года перайшла свой экватар.

         Уборачная кампанія сёлетняга года перайшла свой экватар. У адкрытым акцыянерным таварыстве “Ельня-Агра” зерневыя і зернебабовыя культуры трэба ўбраць на плошчы 1.036 гектараў. Па стане на 5 жніўня абмалочана 723 гектары, што складае 69,8 працэнтаў да задання. Дарэчы, ураджайнасць тут адна з самых высокіх па раёне. У сярэднім на круг хлебаробы атрымліваюць 30,9 цэнтнераў.

Сёлета, нягледзячы на капрызы надвор’я, гаспадарка плануе атрымаць каля 3.000 тон зерня. Гэта дазволіць закласці насенны фонд, прадаць зерне на хлебакамбінаты, каб узамен атрымаць камбікорм. Дарэчы, дзяржаўны заказ гаспадарка цалкам выканала. Пры плане рэалізацыі 260 тон, паставілі 411 тон. Паралельна з абмалотам зерневых вядзецца ўборка гароху.

Па словах дырэктара сельгаспрадпрыемства Міхаіла Мікалаевіча Якімовіча паралельна з уборкай зерневых прэспадборшчыкамі рулоняць салому, вывозяць яе з поля. У гаспадарцы займаюцца таксама ўзворваннем, нарыхтоўкай сенажу ў стрэйч-плёнку. У “Ельня-Агра” маецца пяць зернеўборачных камбайнаў. Нягледзячы на тое, што эксплуатуюцца яны больш за дзесяць сезонаў, тэхніка ў руках вопытных камбайнераў працуе амаль без паломак. Камбайнамі кіруюць Аляксей Малыш, Віктар і Аляксандр Мацкевічы, Васілій Красоўскі і Міхаіл Заляціла. Гэта вельмі адказныя і сумленныя работнікі.

Галоўны аграном Пётр Віктаравіч Протас сачыў за працэсам сушкі зерня на таку гаспадаркі. Зернесушыльны комплекс працуе ў штатным рэжыме. На зернесушылцы пазменна працуюць Андрэй Асташонак з Леанідам Брылёвым і Уладзімір Васілеўскі з Анатоліем Акуневічам. Зерне ад камбайнаў паступае з вільготнасцю ад 10 да 20 працэнтаў. Усё зерне адпраўляецца на хлебаперапрацоўчыя камбінаты чыстым і высушаным.

Капрызы надвор’я ўносяць свае карэктывы ў работу хлебаробаў. Кіраўнік гаспадаркі Міхаіл Мікалаевіч Якімовіч сказаў, што праца аграрыяў з’яўляецца працай у цаху пад адкрытым небам. І з гэтым выказваннем нельга не пагадзіцца. Шмат што залежыць ад “нябеснай канцылярыі”. Праца аграрыяў ніколі не была лёгкай і, калі хочаш, каб зямля-карміцелька шчодра падзялілася сваім вырашчаным ураджаем, трэба прыкладаць для гэтага максімум намаганняў. На гэта і скіравана работа кожнага працаўніка ААТ “Ельня-Агра”, ад механізатара і палявода, да галоўнага агранома і кіраўніка сельгаспрадпрыемства.

Сяргей РАЙЧОНАК.