Меню
Председатель Шарковщинского районного исполнительного комитета
Приём обращений граждан и юридических лиц c 8.00
31 октября 2016
Сёлетні купальны сезон, на шчасце, прайшоў у нашым раёне без ахвяр. Адзіны выпадак утаплення адбыўся ў сакавіку, калі рыбалка для жыхара Гарадца скончылася трагічна.
Сёлетні купальны сезон, на шчасце, прайшоў у нашым раёне без ахвяр. Адзіны выпадак утаплення адбыўся ў сакавіку, калі рыбалка для жыхара Гарадца скончылася трагічна.
— Хацелася б звярнуцца да аматараў рыбнай лоўлі нашага гарадскога пасёлка і раёна, — кажа старшыня раённага таварыства выратавання на вадзе Уладзімір Валер’евіч Катовіч, — з просьбай быць уважлівымі на рыбалцы. На жаль, у перыяд восеньскага міжсезоння трагічныя выпадкі з рыбакамі нярэдкія, часцей за ўсё яны адбываюцца ў выніку неасцярожнай лоўлі рыбы з плавальных сродкаў. Каб пазбегнуць рызыкі для ўласнага жыцця, трэба прытрымлівацца элементарных правіл бяспекі, устрымацца ад ужывання алкагольных напояў. Пры рыбалцы з плавальных сродкаў абавязковая наяўнасць выратавальнай камізэлькі, якая выратуе вам жыццё, калі вы акажацеся ў вадзе.
Андрэй БУРЭЦ.