Меню
Председатель Шарковщинского районного исполнительного комитета
Приём обращений граждан и юридических лиц c 8.00
17 июня 2016
Свята, прысвечанае Дню медыцынскіх работнікаў, сабрала лепшых прадстаўнікоў шаркаўшчынскага краю, усіх тых, хто аднойчы ў жыцці абраў для сябе адну з самых няпростых дарог і звязаў сваё жыццё з медыцынай.
Свята, прысвечанае Дню медыцынскіх работнікаў, сабрала лепшых прадстаўнікоў шаркаўшчынскага краю, усіх тых, хто аднойчы ў жыцці абраў для сябе адну з самых няпростых дарог і звязаў сваё жыццё з медыцынай. Урачыстае мерапрыемства праходзіла ў раённым Цэнтры культуры. З прафесійным святам работнікаў устаноў аховы здароўя раёна павіншавалі старшыня Шаркаўшчынскага раённага выканаўчага камітэта Мікалай Ірынархавіч Баговіч, галоўны ўрач УЗ “Шаркаўшчынская ЦРБ” Станіслаў Тадэвушавіч Стома, галоўны дзяржаўны санітарны ўрач раёна Уладзімір Леанідавіч Грашчанка і старшыня раённага камітэта прафсаюза работнікаў медыцынскіх устаноў Валянціна Уладзіміраўна Хаданёнак. Лепшыя медыкі раёна ў гэты дзень атрымалі ўзнагароды.А са сцэны раённага цэнтра культуры на працягу некалькіх гадзін у адрас усіх медыцынскіх работнікаў раёна гучалі самыя найлепшыя віншаванні і пажаданні, а таксама шчырыя словы ўдзячнасці за высокі прафесіяналізм, шматгадовую, добрасумленную працу і ўзорнае выкананне абавязкаў. Святочны канцэрт усім работнікам сістэмы аховы здароўя падрыхтавалі артысты раённага Цэнтра культуры.
Напярэдадні прафесійнага свята ўсім медыкам раёна жадаем поспехаў у іх такой няпростай, высакароднай і вельмі адказнай рабоце, ад якой залежыць самае дарагое, што ёсць у чалавека, - здароўе.
Вольга ЧАРНЯЎСКАЯ