Меню
Председатель Шарковщинского районного исполнительного комитета
Приём обращений граждан и юридических лиц c 8.00
29 июня 2016
Краязнаўства з’яўляецца адным з прыярытэтных накірункаў дзейнасці Шаркаўшчынскай цэнтралізаванай бібліятэчнай сістэмы. Для абагульнення назапашанага вопыту работы ў гэтым накірунку супрацоўнікамі аддзела бібліятэчнага маркетынгу быў арганізаваны выязны семінар.
Краязнаўства з’яўляецца адным з прыярытэтных накірункаў дзейнасці Шаркаўшчынскай цэнтралізаванай бібліятэчнай сістэмы. Для абагульнення назапашанага вопыту работы ў гэтым накірунку супрацоўнікамі аддзела бібліятэчнага маркетынгу быў арганізаваны выязны семінар.
Гаспадыня Ручайскай бібліятэкі Ала Філіпёнак правяла экскурсію па этнаграфічным пакоі, дзе маецца дастаткова багатая калекцыя рэчаў хатняга ўжытку і прылад працы нашых продкаў. Бібліятэкар звярнула ўвагу сваіх калег на выставу вырабаў мясцовых майстроў па ткацтве, бондарстве, вышыўцы. У Вялікім Сяле бібліятэкар Ала Пугаўка падзялілася вопытам работы па зборы матэрыялаў пра паходжанне назваў вёсак, пра складанне летапісаў мясцовага сельгаспрадпрыемства і бібліятэкі.
Таццяна Хоміч, бібліятэкар Германавіцкай бібліятэкі, прадставіла ўвазе калег папкі “Персаналіі”. Прысвечаны яны жыццю і творчасці пісьменнікаў-землякоў: Міледзію Кукуцю, Кацярыне Сосна, Таццяне Еўдаковай, Віктару Лагуну, Герману Кірылаву, Віктару Праўдзіну, Міхасю Райчонку. Ва ўстанове культуры заўсёды праводзіцца шэраг масавых мерапрыемстваў па вывучэнні роднага краю. Бібліятэкар узгадала найбольш яркае з іх — імпрэзу да Міжнароднага дня роднай мовы, у час якой адбылася прэзентацыя кнігі “Чтобы память жила в сердцах поколений”, дзе змешчаны вершы ветэранаў педагагічнай працы Віцебскай вобласці, у тым ліку і прадстаўнікоў нашага раёна — Мікалая Грабянька, Уладзіміра Мілянцея, Віктара Морхата і Галіны Сікора. Той, хто бывае ў Германавічах, не абмінае мясцовы музей культуры і быту. Бібліятэкары таксама наведалі ўстанову і з задавальненнем прынялі ўдзел у квэст-гульні “Загадкі музея”.
“Зямля лужкоўская — жамчужына стагоддзяў” — гэта не толькі назва краязнаўчага праекта Лужкаўскай бібліятэкі, але і вельмі трапнае абазначэнне гістарычнай мясцовасці. Бібліятэкарам гэтага аграгарадка сапраўды ёсць над чым працаваць, бо, як вядома, Лужкі славяцца знакамітасцямі і багатай гісторыяй. Загадчыца бібліятэкі Ірына Машара акцэнтавала ўвагу прысутных на фарміраванні фонду краязнаўчай літаратуры, у склад якога ўваходзяць не толькі кніжныя выданні, але і фотаздымкі, тэматычныя папкі, летапісы Лужкоў, КУВСП “Гарадзец”, бібліятэкі, а таксама выдавецкая прадукцыя. За апошні час выдадзены буклет “Сведкі сівых вякоў: гісторыка-культурная спадчына лужкаўскай зямлі”, серыя закладак, прысвечаных мясцовым сацыяльна-культурным аб’ектам і знакамітым людзям, пад агульнай назвай “Зямля, якой ты часцінка”. Працягам знаёмства з Лужкамі стала экскурсія па гістарычных мясцінах, да помнікаў культуры і архітэктуры. Правяла яе для калег бібліятэкар Верацееўскай бібліятэкі Ларыса Мядзелец. Экскурсія атрымалася вельмі цікавай і запамінальнай.
Усе ўдзельнікі семінара далі станоўчую адзнаку яго арганізацыі і вырашылі часцей практыкаваць менавіта выязныя пасяджэнні.
А. ФРОМЕРТАС