Меню
Председатель Шарковщинского районного исполнительного комитета
Приём обращений граждан и юридических лиц c 8.00
28 ноября 2016
У Лужкаўскай сярэдняй школе адбыўся семінар дырэктараў школ Шаркаўшчынскага раёна на тэму: “Духоўна-маральнае выхаванне падрастаючага пакалення на праваслаўных традыцыях беларускага народа”.
У Лужкаўскай сярэдняй школе адбыўся семінар дырэктараў школ Шаркаўшчынскага раёна на тэму: “Духоўна-маральнае выхаванне падрастаючага пакалення на праваслаўных традыцыях беларускага народа”. У гэты дзень да нас завіталі начальнік аддзела адукацыі спорту і турызму райвыканкама Мікалай Мікалаевіч Рубацкі і яго намеснік Кацярына Рыгораўна Міхнёнак, педагогі раёна. Гасцей сустракалі “хлебам-соллю” і цёплымі словамі прывітання, а пасля запрасілі на выставы “Кірмаш талентаў” і “Заходзьце, калі ласка, на Лужкоўскі пачастунак”. Усё было аформлена ў традыцыйным беларускім стылі, гасцям прапанавалі яблыкі са школьнага саду. Кожны клас прадстаўляў і абараняў прыгатаваную страву. У школе было запланавана 11 адкрытых мерапрыемстваў, на якіх выразна і рознабакова раскрывалася тэма семінару. Сярод іх музычны ўрок “Асаблівасці праваслаўнай музыкі”, дыягнастычны занятак “Я выхаваны з верай у тое, што…”, практычная гульня “Вучыся жыць і сябраваць правільна”, кансультацыя для дзяцей “Пра дыструктыўныя секты”, класная гадзіна “Праваслаўная азбука для маленькіх хрысціян” і іншыя. Пасля ў актавай зале адбылося агульнашкольнае мерапрыемства “Адзінства душы і зямлі”. На ім мы даведаліся пра самыя галоўныя хрысціянскія святы. Было прадэманстравана шмат відэаролікаў. Дырэктар школы Ларыса Віктараўна Гараніна напрыканцы мерапрыемства запрасіла гасцей у “Райскі куток” — зімні сад, дзе ўсіх чакаў анёл з памятнымі падарункамі. Кацярына Рыгораўна Міхнёнак ад імя аддзела адукацыі, спорту і турызму Шаркаўшчынскага раённага выканаўчага камітэта падзякавала дырэктару школы Ларысе Віктараўне Гаранінай, педагагічнаму калектыву і вучням за вельмі цікава раскрытую тэму па духоўна-маральнаму выхаванню дзяцей. Тэма актуальная, складаная, удзельнікі пераканаліся ў тым, што ў Лужкаўскай школе накоплена вялікая колькасць матэрыялу, зроблена вялікая работа ў дадзеным накірунку. Тэма семінару выбрана правільна, а падача была крэатыўнай, цікавай і яркай.
Марта АНІСЬКОВІЧ,
вучаніца 9 класа Лужкаўскай СШ,
член гуртка “Прэс-цэнтр “Веснік