predsedatel2
Сергей Геннадьевич Кашмило

Председатель Шарковщинского районного исполнительного комитета

Мы рады приветствовать Вас на сайте Шарковщинского районного...

Режим работы
  • пн
  • вт
  • ср
  • чт
  • пт
  • сб
  • вс
8:00-13:00 | 14:00-17:00

Приём обращений граждан и юридических лиц c 8.00

Шарковщинский районный
исполнительный комитет

Шарковщинский районный
исполнительный комитет

Семінар ідэолагаў, прысвечаны вясенне-палявым работам

17 марта 2016

Семінар ідэолагаў, прысвечаны вясенне-палявым работам

Немалаважным фактарам паспяховага правядзення вясенне-палявых работ з’яўляецца іх ідэалагічнае забеспячэнне.

Немалаважным фактарам паспяховага правядзення вясенне-палявых работ з’яўляецца іх ідэалагічнае забеспячэнне. Гэта пытанне і стала асноўным на нарадзе з намеснікамі кіраўнікоў сельгаспрадпрыемстваў раёна па ідэалагічнай рабоце, якая прайшла на базе ААТ “Агратэхсэрвіс”. Начальнік аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі райвыканкама Людміла Стома, якая вяла семінар-нараду, падкрэсліла важнасць зладжанай і аператыўнай работы ўсіх дзяржаўных структур, кіраўнікоў і працаўнікоў гаспадарак у якасным і аператыўным правядзенні веснавой сяўбы 2016 года. Старшыня райкама прафсаюза работнікаў АПК Леанід Зубовіч паведаміў прысутным пра арганізацыю працоўнага спаборніцтва пры вясенняй сяўбе і падчас нарыхтоўкі кармоў. Меры матэрыяльнага і маральнага заахвочвання абавязкова павінны прымяняцца да перадавікоў, якія дасягнулі пэўных працоўных вынікаў. Гэта, у сваю чаргу, дасць ім стымул для далейшай плённай работы. Найбольш важным з’яўляецца захаванне правілаў супрацьпажарнай бяспекі і аховы працы. З гэтай інфармацыяй да прысутных звярнуліся першы намеснік начальніка Шаркаўшчынскага РАНС Сяргей Татаровіч, галоўны спецыяліст упраўлення па працы, занятасці і сацыяльнай абароне райвыканкама Аляксандр Рудак і інжынер-інспектар па ахове працы ўпраўлення райсельгасхарчу Міледзій Кукуць. У прыватнасці, акрамя агульных правілаў і патрабаванняў, якія, несумненна, павінны захоўвацца і прымяняцца на практыцы, выступоўцы прывялі некаторыя факты трагічных выпадкаў у гаспадарках вобласці і краіны. Даведзеная інфармацыя пра захаванне бяспекі пры правядзенні вясенне-палявых работ будзе рэалізавана на практыцы. Гэта пільна будуць адсочваць усе зацікаўленыя службы раёна. Намеснік начальніка ўпраўлення па працы, занятасці і сацыяльнай абароне райвыканкама Алена Хашкоўская, якая прыняла ўдзел у рабоце семінара-нарады, звярнула ўвагу ідэалагічных работнікаў на выкананне дырэктывы Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь № 18 “Аб дадатковых мерах па дзяржаўнай абароне дзяцей у нядобранадзейных сем’ях”. Арганізацыя работы з абавязанымі асобамі, якая ў гаспадарках раёна ўскладзена на намеснікаў кіраўнікоў па ідэалагічнай рабоце патрабуе большай мэтанакіраванасці, зладжанасці і эфектыўнасці.

Сяргей РАЙЧОНАК