predsedatel2
Сергей Геннадьевич Кашмило

Председатель Шарковщинского районного исполнительного комитета

Мы рады приветствовать Вас на сайте Шарковщинского районного...

Режим работы
  • пн
  • вт
  • ср
  • чт
  • пт
  • сб
  • вс
8:00-13:00 | 14:00-17:00

Приём обращений граждан и юридических лиц c 8.00

Шарковщинский районный
исполнительный комитет

Шарковщинский районный
исполнительный комитет

Семінар-нарада па выніках пасяўной і актуальных пытаннях корманарыхтоўкі

5 июня 2015

Семінар-нарада па выніках пасяўной і актуальных пытаннях корманарыхтоўкі

4 чэрвеня ў райвыканкаме з удзелам кіраўніка раёна Мікалая Ірынархавіча Баговіча прайшла семінар-нарада, на якой былі падведзены вынікі пасяўной кампаніі, а таксама разгледжаны пытанні правядзення корманарыхтоўкі ў сельгаспрадпрыемствах.

4 чэрвеня ў райвыканкаме з удзелам кіраўніка раёна Мікалая Ірынархавіча Баговіча прайшла семінар-нарада, на якой былі падведзены вынікі пасяўной кампаніі, а таксама разгледжаны пытанні правядзення корманарыхтоўкі ў сельгаспрадпрыемствах. На семінар былі запрошаны кіраўнікі і спецыялісты гаспадарак раёна. З вынікамі правядзення веснавой сяўбы прысутных пазнаёміла намеснік начальніка райсельгасхарчу Ірына Генадзьеўна Міхалёнак. Так, з запланаванага аб’ёму па раёне пасеяна зерневых 80 працэнтаў, зернебабовых — 92, рапсу — 97, лёну — 68, а вось аднагадовых траў наогул толькі 36 працэнтаў. Старшыня райвыканкама даручыў прыняць адпаведныя меры ўздзеяння да кіраўнікоў і галоўных спецыялістаў тых гаспадарак, дзе вынікі правядзення сяўбы найменшыя. Разам з тым, Мікалай Ірынархавіч зазначыў, што лепшыя працаўнікі абавязкова будуць узнагароджаны на штогадовым раённым свяце “Прыдзісненскія крыніцы”. Шмат праблем узнікае ў сельгаспрадпрыемстваў з набыццём ядахімікатаў для апрацоўкі імі пасеваў. Калі запланаваную хімпраполку яравых зерневых і яравога рапсу гаспадаркі правялі амаль на ўсіх плошчах, то апрацоўку ядамі кукурузы на 4 чэрвеня ў невялікіх аб’ёмах выканалі толькі ААТ “Даватарскі”, “Ельня”, “Буеўшчына” і “Агратэхсэрвіс”. У раёне пачаліся работы па корманарыхтоўцы. Зараз перад сельгаспрадпрыемствамі стаіць задача своечасовага і якаснага правядзення гэтага віду работы. Па раёне травы першага ўкосу павінны быць скошаны на плошчы 12.300 га і нарыхтавана 44.700 тон кармавых адзінак. Ірына Генадзьеўна давяла да ведама прысутных планы па сенакашэнні і нарыхтоўцы кармоў адносна кожнай гаспадаркі, а таксама растлумачыла важнасць своечасовага пачатку касавіцы. У сваю чаргу, кіраўнік раёна акцэнтаваў увагу кіраўнікоў і спецыялістаў гаспадарак на хутчэйшым правядзенні рамонту кормаўборачнай тэхнікі для таго, каб кожная яе адзінка была задзейнічана ў працэсе нарыхтоўкі кармоў. У другой частцы семінару яго удзельнікі наведалі ААТ “Даватарскі”, дзе пазнаёміліся з правядзеннем корманарыхтоўчых работ, якія пачаліся ў гаспадарцы. Па словах дырэктара сельгаспрадпрыемства Сяргея Струя, гаспадарка з запланаванымі аб’ёмамі нарыхтоўкі кармоў справіцца, а скошванне траў першага ўкосу правядзе да 25 чэрвеня, як таго і патрабуе кіраўніцтва раёна.

Сяргей РАЙЧОНАК