У аддзяленні Наваселле ААТ “Шаркаўшчынскі агратэхсэрвіс” прайшоў семінар-нарада ўпраўлення райсельгасхарчу па пытаннях арганізацыі работы ў сельгаспрадпрыемствах раёна па падрыхтоўцы тэхнікі да пасяўной кампаніі, электрабяспецы, вытворчай санітарыі, аб ахове працы і выкананні патрабаванняў Дырэктывы Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь № 1 “Аб мерах па ўмацаванні грамадскай бяспекі і дысцыпліны”. На яе былі запрошаны галоўныя інжынеры, галоўныя энергетыкі, электрыкі і інжынеры (спецыялісты) па ахове працы сельскагаспадарчых арганізацый раёна, галоўны спецыяліст упраўлення па працы, занятасці і сацыяльнай абароне райвыканкама А.В. Рудак, галоўны інжынер РЭС В.І. Лагун, першы намеснік РАНС С.М. Татаровіч, загадчык аддзела гігіены РЦГЭ С.А. Манкевіч, старшыня райкама прафсаюза работнікаў АПК Л.І. Зубовіч. Праводзілі семінар намеснік начальніка аддзела па вытворчасці, парапрацоўцы і збыце прадукцыі, механізацыі, электрыфікацыі і матэрыяльна-тэхнічным забеспячэнні райсельгасхарчуА.І. Сулікоўскі і галоўны спецыяліст райсельгасхарчу па ахове працы, тэхніцы бяспекі і пажарнай бяспекі М.М. Кукуць. У пачатку ўдзельнікі семінара наведалі механічныя майстэрні, дзе кіраўнік аддзялення Наваселле Міхаіл Кавалёнак прадэманстраваў пастаноўку тэхнікі на зімовае захоўванне, расказаў пра ўмовы працы механізатараў у зімовы перыяд падчас правядзення рамонтных работ. Свае тлумачэнні па стварэнні бяспечных умоў працы для работнікаў у мехмайстэрнях далі галоўны энергетык сельгаспрадпрыемства Павел Ставіцкі і інжынер па ахове працы Леанід Арцімовіч. На час наведвання мехмайстэрняў тут ішоў рамонт трактараў МТЗ-1221 і Т-25, выконваліся іншыя работы. У другой частцы семінару яго ўдзельнікі за “круглым сталом” абмеркавалі шэраг пытанняў па асноўнай тэме сустрэчы, вызначылі некаторыя пралікі ў працы, акрэслілі асноўныя накірункі па іх вырашэнні. Пра выпадкі парушэнняў правілаў электрабяспекі прысутным паведаміў галоўны інжынер раёна электрычных сетак Віктар Лагун. Загадчык аддзела гігіены раённага цэнтра гігіены і эпідэміялогіі Святлана Манкевіч давяла да ведама ўдзельнікаў семінара, што ў вобласці праходзіць месячнік па забеспячэнні станоўчага тэмпературнага рэжыму ў механічных майстэрнях пры выкананні рамонтных работ. Як падкрэсліла спецыяліст, не адпавядае гэтым патрабаванням праца ў мехмайстэрні Наваселле, дзе работы выконваюцца пры расчыненых дзвярах, недастатковым асвятленні і ў холадзе. Хутка распачнецца пасяўная кампанія, таму вельмі важна работнікам сельгаспрадпрыемстваў прайсці планавы медыцынскі агляд. Згодна з адпаведнымі дадзенымі, медыцынскае заключэнне аб допуску да працы павінны атрымаць 958 чалавек, але па некаторых прычынах далёка не ўсе сельгаспрадпрыемствы своечасова накіроўваюць сваіх работнікаў у медустановы, што з’яўляецца грубым парушэннем санітарных норм. Пра стан пажарнай бяспекі на вытворчых аб’ектах сельгаспрадпрыемстваў раёна расказаў першы намеснік начальніка РАНС Сяргей Татаровіч. Шмат заўваг па пытаннях аховы працы было выказана ад галоўнага спецыяліста ўпраўлення па працы, занятасці і сацыяльнай абароне райвыканкама Аляксандра Рудака. Ён падкрэсліў, што асноўнай прычынай парушэння працоўнай дысцыпліны па-ранейшаму з’яўляецца знаходжанне на рабочых месцах людзей у стане алкагольнага ап’янення. Галоўны дзяржаўны інжынер-інспектар Джяржтэхнагляду Васіль Лутохін даў канкрэтныя тлумачэнні пра праходжанне тэхнічнага агляду транспартных сродкаў у кожным сельгаспрадпрыемстве ў перыяд з 17 сакавіка па 31 жніўня. Падвялі вынікі семінару-нарады намеснік начальніка аддзела па вытворчасці, перапрацоўцы і збыце прадукцыі, механізацыі, электрыфікацыі і матэрыяльна-тэхнічным забеспячэнні райсельгасхарчу Аляксандр Сулікоўскі і галоўны спецыяліст упраўлення сельскай гаспадаркі і харчавання па ахове працы, тэхніцы бяспекі і пажарнай бяспекі Міледзій Кукуць.