predsedatel2
Сергей Геннадьевич Кашмило

Председатель Шарковщинского районного исполнительного комитета

Мы рады приветствовать Вас на сайте Шарковщинского районного...

Режим работы
  • пн
  • вт
  • ср
  • чт
  • пт
  • сб
  • вс
8:00-13:00 | 14:00-17:00

Приём обращений граждан и юридических лиц c 8.00

Шарковщинский районный
исполнительный комитет

Шарковщинский районный
исполнительный комитет

Семінар “Удасканаленне форм і метадаў ідэалагічнай работы ў сельгасарганізацыях раёна ў перыяд уборачнай кампаніі 2018 года

18 июля 2018

Семінар “Удасканаленне форм і метадаў ідэалагічнай работы ў сельгасарганізацыях раёна ў перыяд уборачнай кампаніі 2018 года

16 ліпеня ў малой зале райвыканкама прайшоў семінар, на які былі запрошаны...

16 ліпеня ў малой зале райвыканкама прайшоў семінар, на які былі запрошаны намеснік начальніка Шаркаўшчынскага РАУС А. У. Раманоўскі, галоўны дзяржаўны санітарны ўрач Шаркаўшчынскага раёна У. Л. Грашчанка, старшыня Шаркаўшчынскага райкама прафасаюза работнікаў АПК Т. М. Альшэўская, начальнік упраўлення па працы, занятасці і сацыяльнай абароне райвыканкама В. Б. Жук, а таксама намеснікі кіраўнікоў сельгаспрадпрыемстваў па ідэалагічнай рабоце. Тэмай семінара стала “Удасканаленне форм і метадаў ідэалагічнай работы ў сельгасарганізацыях раёна ў перыяд уборачнай кампаніі 2018 года”.

Аляксандр Уладзіміравіч Раманоўскі расказаў прысутным пра галоўныя палажэнні Закона Рэспублікі Беларусь “Аб асновах дзейнасці па прафілактыцы правапарушэнняў”. Тэма гэта з’яўляецца надзвычай актуальнай, бо, на жаль, і цяпер маюць месца крадзяжы дзяржаўнай маёмасці ў сельгасарганізацыях, у тым ліку і падчас уборачнай кампаніі. Пра абавязковае выкананне санітарна-эпідэміялагічнага заканадаўства ў перыяд уборачнай паведаміў Уладзімір Леанідавіч Грашчанка. Ён падкрэсліў, што на працягу ўсёй кампаніі штодзённа будуць здзяйсняцца рэйды спецыялістаў РЦГЭ па гаспадарках раёна. Немалаважнай складаючай у перыяд уборкі зерневых з’яўляецца маральнае і матэрыяльнае стымуляванне работнікаў. Таццяна Мікалаеўна Альшэўская расказала, якім чынам і ў якіх памерах будуць прэміравацца перадавікі, занятыя на розных відах работ. Вера Барысаўна Жук засяродзіла ўвагу прысутных на выкананні патрабаванняў Дэкрэта Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 24. 11. 2006 года № 18 “Аб дадатковых мерах па дзяржаўнай абароне дзяцей у нядобранадзейных сем’ях”. Нярэдкімі з’яўляюцца выпадкі, калі бацькі, дзеці якіх часова знаходзяцца на выхаванні ў сацыяльна-педагагічным цэнтры, здзяйсняюць прагулы, па суб’ектыўных прычынах не выходзяць на працу. Вера Барысаўна параіла намеснікам кіраўнікоў сельгаспрадпрыемстваў па ідэалагічнай рабоце трымаць на пастаянным кантролі працоўную дысцыпліну дадзенай катэгорыі работнікаў.

Напрыканцы семінара начальнік аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі райвыканкама Людміла Уладзіміраўна Стома ўручыла Падзяку Віцебскага абласнога выканаўчага камітэта намесніку кіраўніка ААТ “Жвіранка” Ганне Мар’янаўне Бездзель за лепшую арганізацыю ідэалагічнай работы ў працоўных калектывах вобласці па выніках 2017 года.

Сяргей РАЙЧОНАК.