predsedatel2
Сергей Геннадьевич Кашмило

Председатель Шарковщинского районного исполнительного комитета

Мы рады приветствовать Вас на сайте Шарковщинского районного...

Режим работы
  • пн
  • вт
  • ср
  • чт
  • пт
  • сб
  • вс
8:00-13:00 | 14:00-17:00

Приём обращений граждан и юридических лиц c 8.00

Шарковщинский районный
исполнительный комитет

Шарковщинский районный
исполнительный комитет

Семінар-вучоба

16 августа 2016

Семінар-вучоба

Семінар-вучоба для намеснікаў кіраўнікоў па ідэалагічнай рабоце і  спецыялістаў, адказных за ідэалагічную работу ў калектывах

Семінар-вучоба для намеснікаў кіраўнікоў па ідэалагічнай рабоце і спецыялістаў, адказных за ідэалагічную работу ў калектывах, прайшоў на базе ДУК “Шаркаўшчынскі раённы Цэнтр культуры”. Правяла мерапрыемства начальнік аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі райвыканкама Людміла Уладзіміраўна Стома. У рабоце семінара таксама прынялі ўдзел кіраўнікі раённых структур КПБ, раённага камітэта ГА “БРСМ”, ветэранскай і прафсаюзнай арганізацый, сакратары пярвічных арганізацый і актыў РК ГА “БРСМ”.

Напачатку семінара-вучобы аўдыторыі быў прадэманстраваны фільм, падрыхтаваны Федэрацыяй прафсаюзаў Беларусі, які змяшчае асноўныя, найбольш значныя моманты 5 Усебеларускага народнага сходу. З асноўным пытаннем, разгледжаным на мерапрыемстве, “Аб падрыхтоўцы і правядзенні выбараў дэпутатаў Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь шостага склікання. Агітацыйная работа” выступіла начальнік аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі райвыканкама Людміла Уладзіміраўна Стома. Падчас свайго выступлення яна паведаміла, што па Пастаўскай выбарчай акрузе № 29 (у склад якой уваходзіць і тэрыторыя Шаркаўшчынскага раёна) зарэгістраваны 3 кандыдаты ў дэпутаты Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь шостага склікання: Сяргей Рычардавіч Зямчонак, Віктар Віктаравіч Карыбут-Дашкевіч і Дзмітрый Уладзіміравіч Танана. Такое рашэнне было прынята 10 жніўня на пасяджэнні акружной выбарчай камісіі. Людміла Уладзіміраўна пазнаёміла прысутных з кароткімі аўтабіяграфічнымі звесткамі ўсіх кандыдатаў у дэпутаты. Намеснік галоўнага ўрача Шаркаўшчынскай ЦРБ і першы сакратар раённага камітэта Камуністычнай партыі Беларусі Мікалай Валянцінавіч Манкевіч выступіў з пытаннем “Аб выбары дэпутата Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь шостага склікання па Пастаўскай выбарчай акрузе № 29”. Аб праекце “Адкрыты дыялог” грамадскага аб’яднання “Беларускі рэспубліканскі саюз моладзі” расказала першы сакратар райкама БРСМ Юлія Леанідаўна Протас. “Аб вылучэнні назіральнікаў на ўчасткі для галасавання і іх рабоце” паведамілі начальнік аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі райвыканкама Людміла Уладзіміраўна Стома і старшыня раённага аб’яднання прафсаюзаў Ігар Віктаравіч Малюгін. “Аб актывізацыі работы пярвічных ветэранскіх арганізацый” — тэма выступлення старшыні раённай ветэранскай арганізацыі Галіны Мікалаеўны Філатавай. “Аб маніторынгу стану ідэалагічнай работы ў працоўных калектывах Шаркаўшчынскага раёна” расказала галоўны спецыяліст аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі райвыканкама Тэрэса Эдвардаўна Міштоўт.

Гэтыя і некаторыя іншыя актуальныя для нашага рэгіёну пытанні былі разгледжаны падчас семінара-вучобы з намеснікамі кіраўнікоў і спецыялістамі, адказнымі за ідэалагічную работу ў калектывах 12 жніўня.

Вольга ЧАРНЯЎСКАЯ