predsedatel2
Сергей Геннадьевич Кашмило

Председатель Шарковщинского районного исполнительного комитета

Мы рады приветствовать Вас на сайте Шарковщинского районного...

Режим работы
  • пн
  • вт
  • ср
  • чт
  • пт
  • сб
  • вс
8:00-13:00 | 14:00-17:00

Приём обращений граждан и юридических лиц c 8.00

Шарковщинский районный
исполнительный комитет

Шарковщинский районный
исполнительный комитет

Семінар-вучоба па падрыхтоўцы да вясенне-палявых работ

25 марта 2016

Семінар-вучоба па падрыхтоўцы да вясенне-палявых работ

Упраўленнем райсельгасхарчу 23 сакавіка на базе ААТ “Агратэхсэрвіс” праведзена семінар-вучоба па пытаннях падрыхтоўкі да веснавых палявых работ. Яго ўдзельнікамі сталі кіраўнікі, начальнікі аддзяленняў, галоўныя інжынеры і аграномы гаспадарак, а таксама механізатары, якія будуць задзейнічаны на розных відах вясенне-палявых работ.

На адкрытай пляцоўцы механічных майстэрняў была выстраена тэхніка з прычапным інвентаром: баронамі, культыватарамі, раскідвальнікамі мінеральных удабрэнняў, пасяўнымі агрэгатамі. Спецыялісты ўпраўлення райсельгасхарчу сумесна з прадстаўнікамі Віцебскага маторарамонтнага завода на прыкладзе прадстаўленай тэхнікі далі тлумачэнні па правільнай яе эксплуатацыі. Найбольшая ўвага была нададзена пасяўным агрэгатам АПП-6Д і “Лемкен Сапфір”, зборкай і выпускам якіх займаюцца на Віцебскім МРЗ.

— У пытаннях падрыхтоўкі да правядзення веснавой сяўбы дробязяў не бывае, — падкрэсліў начальнік райсельгасхарчу Дзмітрый Міхайлавіч Ламака. — Усё паміж сабой цесна звязана, і ў ланцугу палявых работ няма другарадных. У роўных ступенях трэба займацца падсевам траў, падкормкай мінеральнымі ўдабрэннямі, вывазкай арганікі, набыццём элітных сартоў насення. Наогул, задача сёлета перад аграрыямі раёна стаіць няпростая. Толькі яравы клін павінен скласці 19.096 гектар. Лічба даволі ўнушальная, і тут самае галоўнае, каб у пагоні за тэмпамі не была ўпушчана якасць, захаваўся тэхналагічны цыкл.

Сяргей РАЙЧОНАК