predsedatel2
Сергей Геннадьевич Кашмило

Председатель Шарковщинского районного исполнительного комитета

Мы рады приветствовать Вас на сайте Шарковщинского районного...

Режим работы
  • пн
  • вт
  • ср
  • чт
  • пт
  • сб
  • вс
8:00-13:00 | 14:00-17:00

Приём обращений граждан и юридических лиц c 8.00

Шарковщинский районный
исполнительный комитет

Шарковщинский районный
исполнительный комитет

28 мая 2018

Семінар “Выхаванне экалагічнай культуры — галоўная місія бібліятэк XXI cтагоддзя”

У маі для бібліятэкараў раёна быў арганізаваны семінар “Выхаванне экалагічнай культуры — галоўная місія бібліятэк XXI cтагоддзя”. Адкрыла мерапрыемства дырэктар ЦБС Алена Фромертас, якая зазначыла, што фарміраванне ў насельніцтва экалагічнай свядомасці, выхаванне беражлівых адносін да навакольнага асяроддзя — гэта адзін з накірункаў у рабоце бібліятэк.

У маі для бібліятэкараў раёна быў арганізаваны семінар “Выхаванне экалагічнай культуры — галоўная місія бібліятэк XXI cтагоддзя”. Адкрыла мерапрыемства дырэктар ЦБС Алена Фромертас, якая зазначыла, што фарміраванне ў насельніцтва экалагічнай свядомасці, выхаванне беражлівых адносін да навакольнага асяроддзя — гэта адзін з накірункаў у рабоце бібліятэк.

Праграма семінара была насычанай і цікавай. Аналіз работы сістэмы ў накірунку экалагічнага выхавання за 2017 год зрабіла бібліятэкар аддзела бібліятэчнага маркетынгу Анастасія Андрэева. Метадыст ЦБС Вера Мілянцей не толькі распавяла аб выдавецкай дзейнасці, але і правяла майстар-клас па стварэнні малых форм бібліяграфічнай прадукцыі: закладак, лістовак, буклетаў, планаў чытання. Вопытам работы па папулярызацыі экалагічных ведаў падзялілася загадчыца Лужкаўскай бібліятэкі-цэнтра экалогіі Ірына Машара. Бібліятэкар Германавіцкай бібліятэкі Таццяна Хоміч увазе калег прапанавала агляд твораў на тэму “Чарнобыль у беларускай літаратуры”. Кульмінацыйным момантам семінара стала сустрэча з лепшым эколагам Беларусі 2017 года, настаўніцай біялогіі СШ №2 Аксанай Пачэпка, для якой ахова прыродных рэсурсаў і навакольнага асяроддзя з’яўляецца стылем жыцця.

У другой частцы праграмы бібліятэчныя работнікі наведалі экалагічны клас “Прырода роднага краю” ў Германавіцкай сярэдняй школе. Настаўнік біялогіі Марына Фёдарава і юныя эколагі правялі цікавую экскурсію, падчас якой не толькі расказалі пра балота Ельня, але і паказалі, як яно фарміравалася, хто з прадстаўнікоў жывёльнага свету тут пасяліўся, і растлумачылі, чаму гэта ўнікальнае месца неабходна ахоўваць і берагчы. Марына Аляксандраўна прадэманстравала нам інтэрактыўныя стэнды, мультымедыйныя прэзентацыі экалагічнай тэматыкі. А юныя эколагі правялі маніторынг якасці калодзежнай вады, якую прывезлі ўдзельнікі семінара.

Да нашых дзён у Германавічах захаваўся старажытны парк, які быў закладзены ў XVIII стагоддзі. Разам з Марынай Аляксандраўнай мы прагуляліся па цяністых алеях парка. Асабліва прывабна ён стаў выглядаць пасля аднаўлення ў 2015 годзе падчас рэалізацыі праекта “Малыя рэкі — вялікія праблемы”. Вельмі радуе той факт, што парк зноў набыў сваю прыгажосць і стаў зонай адпачынку.

М. СУШКО,
загадчыца аддзела бібліятэчнага маркетынгу Шаркаўшчынскай ЦБС