Меню
Председатель Шарковщинского районного исполнительного комитета
Приём обращений граждан и юридических лиц c 8.00
25 октября 2017
Час з 14 кастрычніка па 28 лістапада называлі "Вялікая вясельніца" з-за таго, што найбольшая колькасць вяселляў прыпадала менавіта на гэты перыяд. Лічылася, што гэта самы лепшы час для таго, каб стварыць сям'ю.
Час з 14 кастрычніка па 28 лістапада называлі "Вялікая вясельніца" з-за таго, што найбольшая колькасць вяселляў прыпадала менавіта на гэты перыяд. Лічылася, што гэта самы лепшы час для таго, каб стварыць сям'ю.
З мэтай адраджэння і далейшага развіцця традыцыйных вясельных абрадаў як часткі традыцыйнай культуры, а таксама ўкаранення аўтэнтычных вясельных абрадаў Віцебшчыны ў сучасную абрадавую практыку Віцебскім абласным метадычным цэнтрам народнай творчасці адзін раз у два гады праводзіцца свята "Вялікая вясельніца". У ім прымаюць удзел фальклорныя калектывы, асобныя выканаўцы, клубы нацыянальнай кухні, супрацоўнікі дамоў рамёстваў Прыдзвіння. Сёлета "Вялікая вясельніца" праходзіла 21 кастрычніка на гасціннай Ушаччыне. Шаркаўшчынскі раён на мерапрыемстве прадставіў народны фальклорны калектыў "Купалінка" Каўшэлеўскага дома фальклору.
Праграма свята прадугледжвала рэканструкцыю вясельнага абраду пачатку дваццатага стагоддзя па матэрыялах Ушацкага, Глыбоцкага і Шаркаўшчынскага раёнаў. Па ўмовах мерапрыемства кожнаму калектыву, які прадстаўляў асобны раён Віцебшчыны, была адведзена свая роля. Так, жаніх і нявеста былі мясцовыя, ушацкія, сваты — глыбоцкія, а на "рагатцы" стаялі шаркаўчане.
Акрамя "рагаткі" шаркаўчане прывезлі на вяселле і свае адметныя стравы. Добрым дапаўненнем да вясельнага стала аказалася верашчака (маканка да бліноў), саланіна, халадзец па-каўшэлеўску і ганіболіўка (гарэлка).
Метадыст па фальклоры Шаркаўшчынскага раённага цэнтра культуры Алёна Сухаверская выказвае вялікую ўдзячнасць ўдзельнікам народнага фальклорнага гурта "Купалінка" за выступленне на абласным свяце. Гэта Лідзія Верашчака (кіраўнік калектыву), Леанід Адамёнак (акампаніятар), Надзея Вайцюль, Ядвіга Туронак, Ірына Муха, Марыя Бяспальчык, Эвеліна Язёнак, Марыя Ахрамёнак, Валянціна Сякеркіна.
Сяргей РАЙЧОНАК.