predsedatel2
Сергей Геннадьевич Кашмило

Председатель Шарковщинского районного исполнительного комитета

Мы рады приветствовать Вас на сайте Шарковщинского районного...

Режим работы
  • пн
  • вт
  • ср
  • чт
  • пт
  • сб
  • вс
8:00-13:00 | 14:00-17:00

Приём обращений граждан и юридических лиц c 8.00

Шарковщинский районный
исполнительный комитет

Шарковщинский районный
исполнительный комитет

Шаркаўчане прынялі ўдзел у семінары “Мэры за эканамічны рост”

12 сентября 2017

Шаркаўчане прынялі ўдзел у семінары “Мэры за эканамічны рост”

8 верасня ў Магілёве адбыўся семінар “Мэры за эканамічны рост” – флагманская ініцыятыва ЕС па падтрымцы развіцця на мясцовым узроўні.

8 верасня ў Магілёве адбыўся семінар “Мэры за эканамічны рост” – флагманская ініцыятыва ЕС па падтрымцы развіцця на мясцовым узроўні. Удзел у семінары прынялі прадстаўнікі Еўрапейскага саюза ў Беларусі, прадстаўнікі рэгіянальных і мясцовых улад, сярод якіх і дэлегацыя Шаркаўшчынскага раёна, донарскія, а таксама зацікаўленыя некамерцыйныя арганізацыі, некаторыя іншыя структуры. Новы рэгіянальны праект Еўрапейскага саюза “Мэры за эканамічны рост” у цяперашні час рэалізуецца на тэрыторыі 6 краін Усходняга партнёрства: Азербайджана, Арменіі, Беларусі, Грузіі,  Малдовы і Украіны. Дадзены праект накіраваны на паскарэнне мясцовага эканамічнага развіцця. Дэлегацыю Шаркаўшчынскага раёна на семінары ў Магілёве прадставілі намеснік старшыні райвыканкама Юрый Анатольевіч Васілеўскі, начальнік аддзела эканомікі Таццяна Іванаўна Мечаль, галоўны спецыяліст  аддзела адукацыі, спорту і турызму Наталля Анатольеўна Арэшкава.

На семінары ўдзельнікам і патэнцыяльным партнёрам расказалі пра рэалізацыю ініцыятывы ў Беларусі, пра план мерапрыемстваў праекта да канца 2017 года. Спецыялісты таксама далі ацэнку запатрабаванням мясцовых улад па ўмацаванні іх патэнцыялу ў галіне эканамічнага развіцця, расказалі аб стратэгічным планаванні, тэматыцы трэнінгаў, акрэслілі тэрміны прадастаўлення планаў эканамічнага развіцця, паведамілі пра запуск пілотных праектаў і суправаджэнне іх рэалізацыі. Акрамя гэтага, у тэхнапарку “Магілёў”  адбылася цырымонія ўручэння сертыфікатаў кіраўніцтву гарадоў аб далучэнні да ініцыятывы “Мэры за эканамічны рост”. Адзін з такіх сертыфікатаў атрымаў і намеснік старшыні Шаркаўшчынскага райвыканкама Юрый Анатольевіч Васілеўскі.

Вольга ЧАРНЯЎСКАЯ.