predsedatel2
Сергей Геннадьевич Кашмило

Председатель Шарковщинского районного исполнительного комитета

Мы рады приветствовать Вас на сайте Шарковщинского районного...

Режим работы
  • пн
  • вт
  • ср
  • чт
  • пт
  • сб
  • вс
8:00-13:00 | 14:00-17:00

Приём обращений граждан и юридических лиц c 8.00

Шарковщинский районный
исполнительный комитет

Шарковщинский районный
исполнительный комитет

Шаркаўчане прынялі ўдзел у святкаванні Дня беларускага пісьменства

4 сентября 2017

Шаркаўчане прынялі ўдзел у святкаванні Дня беларускага пісьменства

У першы дзень восені Полацк сустракаў свята. Дзень беларускага пісьменства, 500 год з моманту выдання першай кнігі на беларускай мове і 1155-гадовы юбілей самага старажытнага горада Беларусі адзначалі ў Полацку з 1 па 3 верасня. У межах свята больш як паўтысячы гасцей, запрошаных на ўрачыстасць, атрымалі магчымасць азнаёміцца з новымі кніжнымі выданнямі, сустрэцца з беларускімі і замежнымі літаратарамі, журналістамі, выдаўцамі, паслухаць выступленн паэтаў і пісьменнікаў, творчых калектываў і выканаўцаў.

1 верасня, з улікам таго, што ў Беларусі гэта традыцыйны дзень ведаў, у Полацку прайшлі шматлікія моладзевыя мерапрыемствы: алімпіяды, адкрытыя ўрокі беларускай мовы і літаратуры, спектаклі, квэсты, гульнёвыя праграмы.
Афіцыйнае адкрыццё Дня беларускага пісьменства адбылося 2 верасня. Дзень беларускага пісьменства старажытны Полацк прымаў вось ужо трэці раз.

Сімвалічна, што свята прайшло менавіта на радзіме Францыска Скарыны ў год, калі краіна адзначае 500-годдзе беларускага кнігадрукавання. А самому Полацку ў 2017-м спаўняецца 1155 год. На працягу ўсяго свята ў горадзе дзейнічалі кірмашы і выставы, самым папулярным і запатрабаваным экспанатам на якіх была кніга.

Шаркаўчане, як і прадстаўнікі многіх іншых рэгіёнаў нашай краіны, таксама прынялі актыўны ўдзел у святкаванні Дня беларускага пісьменства. Выставы творчых работ прадстаўлялі ў Полацку на розных выставачных пляцоўках супрацоўнікі раённага Цэнтра рамёстваў і аддзела адукацыі, спорту і турызму Шаркаўшчынскага райвыканкама. А Ганна І Сяргей Рымдзёнкі з Дома ганчара ў Германавічах, Вікторыя Дубоўская, Ірына Груніна і Яўген Ананіч з раённага Цэнтра рамёстваў падчас работы выставачных пляцовак праводзілі для гасцей свята свае-майстар класы. Супрацоўнікі нашай раённай бібліятэкі таксама наведалі свята, пабывалі ў музеі кнігадрукавання, убачылі ў электоронным варыянце першую надрукаваную на беларускай мове кнігу “Псалтыр”. Работнікі Пялікаўскай і Лужкаўскай сельскіх бібліятэк сталі ўдзельнікамі конкурсу “Кніга сваімі рукамі”, які праходзіў у межах Дня беларускага пісьменства. Ганаровай граматай Саюза пісьменнікаў Беларусі за паспяховую творчую дзейнасць і актыўны ўдзел у рэспубліканскай акцыі “Лета з добрай кнігай” узнагароджана паэтэса Кацярына Мар’янаўна Сосна. Грамату нашай зямлячцы падчас урачыстасці ў Полацку ўручыў старшыня саюза пісьменнікаў Беларусі Мікалай Іванавіч Чаргінец.

Вольга ЧАРНЯЎСКАЯ.