predsedatel2
Сергей Геннадьевич Кашмило

Председатель Шарковщинского районного исполнительного комитета

Мы рады приветствовать Вас на сайте Шарковщинского районного...

Режим работы
  • пн
  • вт
  • ср
  • чт
  • пт
  • сб
  • вс
8:00-13:00 | 14:00-17:00

Приём обращений граждан и юридических лиц c 8.00

Шарковщинский районный
исполнительный комитет

Шарковщинский районный
исполнительный комитет

Шаркаўчане сталі першымі на фестывалі “Зорка Бэтлеему”

21 января 2015

Шаркаўчане сталі першымі на фестывалі “Зорка Бэтлеему”

У 14 раз у Міёрах праводзіўся конкурс песень фестывалю “Зорка Бэтлеему” з удзелам дзяцей і моладзі Віцебскай дыяцэзіі. У песнях праслаўлялі Божае нараджэнне маладыя людзі з Пастаў, Друі, Слабодкі, Варапаева, Браслава, Наваполацка, Віцебска, Міёр, Шаркаўшчыны і нават пажадалі паўдзельнічаць у конкурсе каляднай песні госці з Магілёва. Падалі заяўкі на выступленне каля 15 калектываў. Дарэчы, наш калектыў прымаў удзел у такім конкурсе ўжо ў пяты раз, кожны год выступаючы паспяхова. Пасля ранішняй службы ў касцёле вернікі і ўдзельнікі конкурсу накіраваліся ў раённы Цэнтр культуры. Адкрыў фестываль малітвай пробашч парафіі Унебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі, ініцыятар-арганізатар конкурсу ксёндз Крыштаф Міянкіна. Ён сардэчна вітаў гасцей і гледачоў, якія запоўнілі глядзельную залу Цэнтра культуры. Шаноўным госцем на мерапрыемстве быў ксёндз-біскуп Віцебскай дыяцэзіі Алег Буткевіч. Ён пажадаў канкурсантам прыемных уражанняў ад сустрэчы, шчырага натхнення і бласлаўлення. Шаркаўшчынская група маладых спевакоў выканала песні “А ўчора з вячора”, “Каляда” і “Ночка ціхая, зарыстая”. Спявалі Святлана Клімза, Ірына Мікулан, Марыя Стральчонак, Дар’я Маляўка і Кацярына Петух. Ім акампанавалі Віталій Гірстун, Юлія Сіповіч і Святлана Пятроўна Гірстун (кіраўнік калектыва). З вялікім хваляваннем усе чакалі вынікаў конкурсу, які ацэньвае кампетэнтнае журы. І вось радасці не было межаў: маладзёжны калектыў з Шаркаўшчыны заняў першае месца. У якасці ўзнагароды атрымалі гітару і іншыя падарункі. А, вярнуўшыся дадому, нашы юныя артысты праспявалі тыя ж калядныя песні вернікам касцёла Узвышэння Святога Крыжа. 

К. СОСНА, кіраўнік літаратурна-музычнага аб’яднання «Світанак»