predsedatel2
Сергей Геннадьевич Кашмило

Председатель Шарковщинского районного исполнительного комитета

Мы рады приветствовать Вас на сайте Шарковщинского районного...

Режим работы
  • пн
  • вт
  • ср
  • чт
  • пт
  • сб
  • вс
8:00-13:00 | 14:00-17:00

Приём обращений граждан и юридических лиц c 8.00

Шарковщинский районный
исполнительный комитет

Шарковщинский районный
исполнительный комитет

Шаркаўчанін Валерый Кавалёнак – прызёр першага беларускага чэмпіянату па фатаграфаванні птушак

22 октября 2014

Шаркаўчанін Валерый Кавалёнак – прызёр першага беларускага чэмпіянату па фатаграфаванні птушак

22 кастрычніка, Шаркаўшчына /Уласн. інф./. Пятага кастрычніка ў Мінску на тэрыторыі Лошыцкага парку праходзіў першы ў Беларусі чэмпіянат па фатаграфаванні птушак. У ім прынялі ўдзел 53 чалавекі (20 каманд па два чалавекі і 13 індывідуальных удзельнікаў). Валерый Кавалёнак быў у камандзе з Дзянісам Змачынскім з Дзяржынска. Геаграфія чэмпіянату была вельмі шырокай: прыехалі фатаграфаваць птушак людзі з розных куточкаў пяці абласцей рэспублікі.

Усё праходзіла строга, як на спаборніцтвах: звяраўся час, на камерах адзначаліся дата і час, на старце і фінішы — абавязковае фота саміх сябе. У той час чэмпіянат па фатаграфаванні птушак можна было назваць добрым спаборніцтвам: фатографы жадалі адзін аднаму ўдачы, абмяркоўвалі “птушыныя” месцы, дзяліліся сваімі навыкамі. За пяць гадзін спаборніцтва ў аб’ектывы прафесіяналаў і аматараў трапілі 53 віды птушак. Самы рэдкі фотаздымак зрабіў Валерый Кавалёнак. У яго аб’ектыў трапіў чорнагаловы хахатун. Мабыць, гэта ўвогуле першая для Мінска рэгістрацыя буйнай чайкі, якая толькі зрэдку залятае ў Беларусь. Так што віншуем Валерыя з рэдкім кадрам! Пры падвядзенні вынікаў, прафесійнае журы праверыла ўсе здымкі і вынесла сваё рашэнне. У камандным заліку трэцяе месца занялі В. Кавалёнак і Д. Змачынскі, якія набралі 58 балаў (для параўнання, за першае месца набрана 64 балы), вызначылі ўсе 29 відаў птушак. Валерый Кавалёнак узнагароджаны двумя дыпломамі дырэкцыі ДА “Ахова птушак Бацькаўшчыны” і каштоўнымі падарункамі.

Кацярына СОСНА.