predsedatel2
Сергей Геннадьевич Кашмило

Председатель Шарковщинского районного исполнительного комитета

Мы рады приветствовать Вас на сайте Шарковщинского районного...

Режим работы
  • пн
  • вт
  • ср
  • чт
  • пт
  • сб
  • вс
8:00-13:00 | 14:00-17:00

Приём обращений граждан и юридических лиц c 8.00

Шарковщинский районный
исполнительный комитет

Шарковщинский районный
исполнительный комитет

4 ноября 2013

Шаркаўчанін выйграў аўтамабіль “Шкода” ў “Ваша лато”

Наўрад ці ёсць сярод нас людзі, якія б ні разу не гулялі ў такія азартныя гульні як латарэі.

Наўрад ці ёсць сярод нас людзі, якія б ні разу не гулялі ў такія азартныя гульні як латарэі. Апошнім часам іх можна набыць у аддзяленнях паштовай сувязі, банках, у грамадскіх распаўсюджвальнікаў на самы розны густ і па розным кошце. Найбольшым попытам у насельніцтва карыстаецца “Ваша лато” і “Суперлато”. Нехта скептычна адносіцца да падобных азартных гульняў, маўляў, няма ў іх справядлівасці, рэзультаты тыражу падрабляюцца, не варта растрачваць грошы на набыццё білетаў. Іншыя наадварот, штотыдзень купляюць “латарэйкі” і з нецярпеннем чакаюць тэлевізійнага эфіру з розыгрышам чарговага тыражу, каб зведаць сваю ўдачу. Вось якраз да катэгорыі апошніх смела можна аднесці Аляксея і Наталлю Свяцкіх з гарадскога пасёлка, якім нядаўна пашчасціла выйграць у латарэю “Ваша лато” аўтамабіль. «Спачатку, — кажа Аляксей, — і не паверылася, што наш білет аказаўся шчаслівым. Ужо на працягу дзесяці год сістэматычна набываем “латарэйкі” і ўсёй сям’ёй з вялікім азартам гуляем у “Ваша лато”. Што і казаць, наша агульная радасць была бязмежнай.» І вось у апошні дзень кастрычніка прадстаўнікі рэспубліканскага ўнітарнага прадпрыемства “Беларускія латарэі” даставілі выйгрыш уладальніку. Ва ўрачыстай абстаноўцы сям’я Свяцкіх атрымала ад арганізатараў латарэі “Ваша лато” ключы ад аўтамабіля “Шкода Рапід”. Раздзяліць радасць з нагоды атрымання шыкоўнага падарунка прыйшлі ў той дзень родныя, блізкія, сябры і знаёмыя Аляксея, Наталлі і Славы Свяцкіх.

Як вядома, у Шаркаўшчыне гэта ўжо не першы шчаслівы выпадак выйгрышу аўтамабіля ў латарэю. І вельмі хочацца верыць, што не апошні.

Сяргей РАЙЧОНАК.