Меню
Председатель Шарковщинского районного исполнительного комитета
Приём обращений граждан и юридических лиц c 8.00
10 марта 2014
У свеце няма нічога даражэй сям’і, бацькоўскага дома і светлай матчынай любові. Таму так цэніць наша дзяржава тыя моцныя сем’і, у якіх гараць агеньчыкі даверу, шчырасці і дабра.
У свеце няма нічога даражэй сям’і, бацькоўскага дома і светлай матчынай любові. Таму так цэніць наша дзяржава тыя моцныя сем’і, у якіх гараць агеньчыкі даверу, шчырасці і дабра. І асаблівая пашана, вядома, маці — захавальніцы сямейнага ачага. Дзявятага сакавіка ў раённым Доме культуры прайшла ўрачыстасць, прысвечаная Дню жанчын. Непаўторную ўзнёсласць святу надало ўзнагароджанне ордэнам Маці жыхаркі гарадскога пасёлка Ірыны Аляксандраўны Тарбецкай, у сям’і якой выхоўваюцца пяцёра дзетак. Старшыня райвыканкама Мікалай Ірынархавіч Баговіч, які ўручыў дзяржаўную ўзнагароду шматдзетнай маці, выказаў шчырыя словы віншавання Ірыне Аляксандраўне за яе нялёгкую, але вельмі пачэсную і ганаровую справу — выхаванне дзетак.
Сяргей РАЙЧОНАК