Меню
Председатель Шарковщинского районного исполнительного комитета
Приём обращений граждан и юридических лиц c 8.00
12 сентября 2013
З пачатку правядзення рэспубліканскага сямейнага сельскагаспадарчага праекта “Уладар сяла” каманды-пераможцы раённага этапа прымаюць удзел у гэтым конкурсе, прадстаўляюць Шаркаўшчыну на абласным узроўні.
З пачатку правядзення рэспубліканскага сямейнага сельскагаспадарчага праекта “Уладар сяла” каманды-пераможцы раённага этапа прымаюць удзел у гэтым конкурсе, прадстаўляюць Шаркаўшчыну на абласным узроўні. І прадстаўляюць, скажам прама, годна і дастойна.
У раённым этапе рэспубліканскага праекту, што сёлета праводзіўся ў Малых Алашках, перамогу заваявала сям’я Дзмітрыя, Анжэлы і Маргарыты Ананічаў з аграгарадка Васюкі. Ім і выпаў шанс абараняць гонар Шаркаўшчыны ў вобласці.
Па-майстэрску ўмела, хутка і якасна справіліся Дзмітрый і Анжэла з конкурсамі “Па дровы”, “Святочны воз”, “На ўсе рукі майстар”, “Бульбашы”, “Сялянскія прысмакі”, “Выстава дасягненняў сямейнай гаспадаркі”, “Лепшы сельскі падворак”.
У агульнакамандным заліку сям’я Дзмітрыя, Анжэлы і Маргарыты Ананічаў заняла трэцюю прыступку п’едэстала абласнога этапа сельскагаспадарчага праекта “Уладар сяла”. У якасці падарункаў шаркаўчане атрымалі мноства бытавых электрычных прыбораў для прыгатавання страў, граматы, дыпломы і яркія ўражанні ад удзелу ў спаборніцтве. Выкончаючая абавязкі першага сакратара БРСМ А. А. Ананіч, як адзін з арганізатараў праекта, выказвае вялікую ўдзячнасць за падрыхтоўку сям’і Ананічаў метадычнаму цэнтру аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі райвыканкама і непасрэдна яго дырэктару А. П. Сініца, дырэктару ААТ “Васюкі” В. М. Арцюшэўскаму. Дастойны ўдзел і ганаровае трэцяе месца на абласным узроўні — вынік зладжанай сумеснай работы арганізатараў з нашага раёна.
Сяргей РАЙЧОНАК.