Меню
Председатель Шарковщинского районного исполнительного комитета
Приём обращений граждан и юридических лиц c 8.00
26 сентября 2013
У рэспубліцы прайшоў Х адкрыты Чэмпіянат па спартыўнай арніталогіі, які кожны год арганізоўвае менавіта такой парою, грамадская арганізацыя “Ахова птушак Бацькаўшчыны”.
У рэспубліцы прайшоў Х адкрыты Чэмпіянат па спартыўнай арніталогіі, які кожны год арганізоўвае менавіта такой парою, грамадская арганізацыя “Ахова птушак Бацькаўшчыны”. Сэнс спаборніцтваў паміж камандамі заключаўся ў тым, каб пабачыць і зафіксаваць як мага болей птушак цягам аднаго дня. Якое мы маем дачыненне да гэтага мерапрыемства? А справа ў тым, што сябра гэтага таварыства — фатограф РКБА Валерый Кавалёнак штогод удзельнічае ў спаборніцтвах. На гэты раз у Чэмпіянаце ўдзельнічала 13 каманд, у складзе кожнай было па 4 чалавекі. Старты каманд былі ў наступных мясцінах: у Тураве, на Шаркаўшчыне, у Кобрыне, Гомелі, Мінску, Пінску… Адметна тое, што ўпершыню за 10 гадоў старт быў дадзены і з Шаркаўшчыны. У нашай камандзе прынялі ўдзел Валерый Кавалёнак — капітан, члены — Алег Кавальчук (Кобрын), Дзяніс Змачынскі (Дзяржынск) і Яўген Ліпскі (Шаркаўшчына). Каманда насіла назву “Без Сямёна-2013”. Справа ў тым, што сёлета яна выступіла без свайго шматгадовага лідара Сямёна Левага. Удзельнікі каманды зафіксавалі 99 відаў птушак у нашым раёне і занялі трэцяе месца ў рэспубліцы. Каманда пераможца з Кобрына “ўпалявала” 109 беларускіх птушак. А гэта палова тых, якія знаходзяцца на тэрыторыі Беларусі.
Кацярына СОСНА.