predsedatel2
Сергей Геннадьевич Кашмило

Председатель Шарковщинского районного исполнительного комитета

Мы рады приветствовать Вас на сайте Шарковщинского районного...

Режим работы
  • пн
  • вт
  • ср
  • чт
  • пт
  • сб
  • вс
8:00-13:00 | 14:00-17:00

Приём обращений граждан и юридических лиц c 8.00

Шарковщинский районный
исполнительный комитет

Шарковщинский районный
исполнительный комитет

1 июля 2013

Шаркаўшчына адсвяткавала сваё 510-годдзе

 30 чэрвеня шаркаўчане адсвяткавалі 510-годдзе свайго роднага гарадскога пасёлка.

 30 чэрвеня шаркаўчане адсвяткавалі 510-годдзе свайго роднага гарадскога пасёлка. А палове 10-й ад плошчы Леніна пачала рух працяглая калона, якая складалася з прадстаўнікоў працоўных калектываў гарадскога пасёлка са сваімі сем’ямі, а таксама гасцей свята з нашага і іншых раёнаў, замежжа. Месцам правядзення свята стаў парк сельгастэхнікі. Свае работы ў “Горадзе майстроў” прадстаўлялі удзельнікі мастацкага аддзялення Шаркаўшчынскай дзіцячай школы і майстры раённага Дома рамёстваў. Самабытным упрыгожаннем свята стала выстава падвор’яў сельскіх Саветаў, якія з сялянскай гасціннасцю сустракалі гасцей. Павіншавалі шаркаўчан шчырымі словамі старшыня Шаркаўшчынскага райвыканкама Баговіч Мікалай Ірынархавіч, старшыня Віцебскага аблспажыўсаюза Аляксандр Мікалаевіч Шынкарэнка, намеснік старшыні Глыбоцкага райвыканкама Галіна Уладзіміраўна Унуковіч.

На свяце ўшаноўвалі як старэйшых жыхароў пасёлка, так і самых малодшых. Пасля гэтага гледачоў чакалі канцэрты вядомага ў рэспубліцы гурта “Чысты голас”, землякоў з беларускага таварыства “Ялінка” (Эстонія), самадзейных народных артыстаў. Эстафету перанялі юныя артысты з Шаркаўшчыны, Пастаў, Наваполацка, якія прадставілі ўвазе яскравае эстрадна-цыркавое прадстаўленне “Шаркаўшчына маладзёжная”.

Пасля гэтага святкаванне перамясцілася на Плошчу 1 Мая. На сцэне летняга амфітэатра выступілі эстрадныя гурты з Верхнядзвінскага раёна і Мядзеля. Яскравай кропкай гэтага напоўненага падзеямі і эмоцыямі дня стаў святочны феерверк, які рассыпаўся зіхаценнем у начным небе над Шаркаўшчынай. Гэта свята стала запамінальнай падзеяй у гісторыі нашага раёна.