Меню
Председатель Шарковщинского районного исполнительного комитета
Приём обращений граждан и юридических лиц c 8.00
24 августа 2017
Горад Зарасай, у якім на сённяшні дзень пражывае крыху больш чым 7,5 тысяч жыхароў, у жніўні адзначыў свой 511-ы дзень нараджэння. Удзел у святочных мерапрыемствах прыняла і дэлегацыя Шаркаўшчынскага раёна, якую прадставілі намеснік старшыні райвыканкама Юрый Анатольевіч Васілеўскі, кіраўнік спраў раённага выканаўчага камітэта Вольга Аляксандраўна Малюгіна, намеснік начальніка аддзела адукацыі, спорту і турызму Наталля Анатольеўна Арэшкава і старшыня раённага аб’яднання прафсаюзаў Ігар Віктаравіч Малюгін.
Горад Зарасай, у якім на сённяшні дзень пражывае крыху больш чым 7,5 тысяч жыхароў, у жніўні адзначыў свой 511-ы дзень нараджэння. Удзел у святочных мерапрыемствах прыняла і дэлегацыя Шаркаўшчынскага раёна, якую прадставілі намеснік старшыні райвыканкама Юрый Анатольевіч Васілеўскі, кіраўнік спраў раённага выканаўчага камітэта Вольга Аляксандраўна Малюгіна, намеснік начальніка аддзела адукацыі, спорту і турызму Наталля Анатольеўна Арэшкава і старшыня раённага аб’яднання прафсаюзаў Ігар Віктаравіч Малюгін. Пагадненне аб супрацоўніцтве паміж Шаркаўшчынскім раёнам Віцебскай вобласці і Зарасайскім раённым самакіраваннем Літоўскай Рэспублікі было падпісана 8 снежня мінулага года. Распрацавана Праграма трансмежнага супрацоўніцтва Латвія-Літва-Беларусь на 2018-2019 гады. Удзельнікі праграмы чакаюць рэзультатаў яе зацвярджэння. Праграма прадугледжвае супрацоўніцтва ў розных накірунках і сферах дзейнасці. Адна з мэтаў такога супрацоўніцтва – падтрымка мясцовай культуры і захаванне гістарычнай спадчыны рэгіёнаў, якія заключылі дамоўленасць.
Акрамя дэлегацыі шаркаўшчынскага краю, свята горада Зарасай у гэтым годзе наведалі пасол Японіі, пасол Латвіі, прадстаўнікі пасольстваў ЗША і Нарвегіі, дэлегацыі з Францыі і латвійскага горада Екабпілса. Шаркаўчане пабывалі на фестывалі мастацтваў “Зарасай-2017”. Далейшае супрацоўніцтва паміж невялікімі рэгіёнамі двух краін будзе працягвацца.
Вольга ЧАРНЯЎСКАЯ