predsedatel2
Сергей Геннадьевич Кашмило

Председатель Шарковщинского районного исполнительного комитета

Мы рады приветствовать Вас на сайте Шарковщинского районного...

Режим работы
  • пн
  • вт
  • ср
  • чт
  • пт
  • сб
  • вс
8:00-13:00 | 14:00-17:00

Приём обращений граждан и юридических лиц c 8.00

Шарковщинский районный
исполнительный комитет

Шарковщинский районный
исполнительный комитет

Шаркаўшчынская дэлегацыя пабывала на абласным свяце "Дажынкі-2016"

10 октября 2016

Шаркаўшчынская дэлегацыя пабывала на абласным свяце "Дажынкі-2016"

8 кастрычніка ў горадзе Сянно адбыўся абласны фестываль-кірмаш працаўнікоў сяла "Дажынкі-2016".

8 кастрычніка ў горадзе Сянно адбыўся абласны фестываль-кірмаш працаўнікоў сяла "Дажынкі-2016". Наш раён прадставілі старшыня раённага выканаўчага камітэта Мікалай Ірынархавіч Баговіч, старшыня раённага Савета дэпутатаў Уладзімір Серафімавіч Шпец, намеснікі старшыні райвыканкама Дзмітрый Міхайлавіч Ламака, Юрый Анатольевіч Васілеўскі, старшыня райкама прафсаюза работнікаў аграпрамысловага комплексу Леанід Іванавіч Зубовіч, кіраўнікі сельгаспрадпрыемстваў і перадавікі сельгасвытворчасці — героі ўборачнай кампаніі 2016 года. На галоўнай фестывальнай пляцоўцы ўсіх прысутных вітаў старшыня Віцебскага абласнога выканаўчага камітэта Мікалай Мікалаевіч Шарстнёў.

Пасля адбылася цырымонія ўшанавання перадавікоў сельгасвытворчасці. Старшыня аблвыканкама ўзнагародзіў герояў жніва грашовымі прэміямі, ганаровымі граматамі і дыпломамі. Лепшыя сельгаспрадпрыемствы і хлебаробы ў якасці падарунка атрымалі легкавыя аўтамабілі і сельскагаспадарчую тэхніку. На абласных дажынках прысутнічалі дэлегацыі расійскіх абласцей — Пскоўскай, Цвярской, Смаленскай і Бранскай. У складзе апошняй прысутнічаў і дэпутат Дзяржаўнай Думы Расійскай федэрацыі Мікалай Валуеў. На свяце прысутнічаў і залаты прызёр Паралімпіяды-2016 — фехтавальшчык з Полацка Андрэй Праневіч. Алімпійскі чэмпіён уручыў Мікалаю Шарстнёву мініяцюру статуі Ісуса Хрыста ў Рыа-дэ-Жанэйра і "залатую" шпагу, якая прынесла Андрэю Праневічу перамогу на Паралімпіядзе.

Як і кожны год, у свяце "Дажынак" удзельнічаў і Шаркаўшчынскі кансервавы завод. Сёлета яго работнікі прывезлі на фестываль вялікі асартымент харчовай прадукцыі на любы густ. Чарга пакупнікоў каля шаркаўшчынскай гандлёвай палаткі на працягу ўсёй суботы была вялікай, нават нягледзячы на тое, што гасцінны падворак шаркаўчан размяшчаўся на самым ускрайку вуліцы. За музычнае суправаджэнне тут адказвалі работнікі Лужкаўскага сельскага Дома культуры.

Любы, хто ў той дзень завітаў у фестывальнае Сянно, змог адчуць святочную атмасферу, цікава і з густам правесці свой выхадны дзень. На ўсіх цэнтральных пляцоўках горада праводзіліся самыя разнастайныя мерапрыемствы: для прыхільнікаў здаровага ладу жыцця — спаборніцтвы па рэгбі, для тых, хто любіць відовішчы, супрацоўнікі абласнога ўпраўлення МНС дэманстравалі майстэрства і спрыт пры ліквідацыі надзвычайных сітуацый, а тыя, хто не баіцца вышыні і экстрымальных палётаў на верталёце, з ахвотай узляталі ў неба над горадам на вінтакрылай машыне.

Завяршылася свята залпамі рознакаляровых яркіх салютаў. Гасціннае Сянно развіталася з фестывалем і перадало эстафету гораду Дуброўна, дзе роўна праз год пройдзе чарговы фестываль-кірмаш працаўнікоў сяла Віцебскай вобласці "Дажынкі-2017".

Сяргей РАЙЧОНАК